та́кса², -ы, мн. -ы, такс і -аў, ж.

Невялікі гладкашэрсны сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́кса¹, -ы, мн. -ы, такс і -аў, ж.

Устаноўленая расцэнка тавараў або норма аплаты чаго-н.

Атрымаў плату па таксе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́кса

‘расцэнка тавараў’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. та́кса
Р. та́ксы
Д. та́ксе
В. та́ксу
Т. та́ксай
та́ксаю
М. та́ксе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

та́кса

‘сабака’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. та́кса та́ксы
Р. та́ксы та́кс
та́ксаў
Д. та́ксе та́ксам
В. та́ксу та́кс
та́ксаў
Т. та́ксай
та́ксаю
та́ксамі
М. та́ксе та́ксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

та́кса I ж. (норма оплаты) та́кса

та́кса II ж. (порода собак) та́кса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́ксаI (норма оплаты) та́кса, -сы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́ксаII (порода собак) та́кса, -сы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́кса 1, ‑ы, ж.

Дакладна ўстаноўленая расцэнка тавараў або размер аплаты працы і паслуг. Акцызнік набіваў сабе цану, хоць і ведаў, што больш, чым у такое, Завішнюк не заплаціць. Пташнікаў. [Начальнік:] — Нават буду ведаць таксу, што за кожны рэйс у лес па дровы .. бярэцца па сто рублёў. Скрыган.

[Фр. taxe ад лац. taxare — ацэньваць.]

та́кса 2, ‑ы, ж.

Невялікі гладкашэрсны сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам. [Дзядзя:] — Жах! Каб ты[гр] у кабеціных руках ператварыўся ў таксу ці балонку?! Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́кса1 ’расцэнка тавараў або памер аплаты’ (ТСБМ), сюды ж таксава́ць ’вылічаць, ацэньваць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк.), таксо́ўшчык ’ацэншчык’ (Байк. і Некр.), такса́тар, таксо́ўнік ’тс’ (Некр. і Байк.), відаць, працяг ст.-бел. таксатакса, расцэнка’ (1563 г.) < ст.-польск. taksa, што да с.-лац. taxa; са ст.-польск. taksować і ст.-бел. таксовати (Булыка, Лекс. запазыч., 78, 81). У сучасныя мовы, хутчэй за ўсё, запазычана з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. taxer ’устанаўліваць цвёрды кошт’ — з лац. taxāre ’ацэньваць, вызначаць кошт’, уласна ’абмацваць (прыцэньваючыся)’, што этымалагічна звязана з лац. tangere ’датыкацца, чапаць, спрабаваць’, ням. Taxe ’ацэнка, расцэнка’ і інш. (Чарных, 2, 225–226; Фасмер, 4, 13; ЕСУМ, 5, 505).

Та́кса2 ’сабака Canis vertagus’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Выводзіцца (праз рус. такса?) з ням. Dachshundтакса’, якое літаральна азначае ’барсуковы сабака’, спецыяльная парода сабак, выведзеная для палявання на звяроў, што хаваюцца ў норах (ЕСУМ, 5, 505; Чарных, 4, 13; Фасмер, 4, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́ксавы та́ксовый; см. та́кса I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)