та́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. та́йны та́йная та́йнае та́йныя
Р. та́йнага та́йнай
та́йнае
та́йнага та́йных
Д. та́йнаму та́йнай та́йнаму та́йным
В. та́йны (неадуш.)
та́йнага (адуш.)
та́йную та́йнае та́йныя (неадуш.)
та́йных (адуш.)
Т. та́йным та́йнай
та́йнаю
та́йным та́йнымі
М. та́йным та́йнай та́йным та́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́шукі, ‑аў; адз. няма.

Кніжн. Скрытыя, тайныя дзеянні, накіраваныя на дасягненне якіх‑н. заганных ці злачынных мэт; інтрыгі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́йны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца тайнай для каго-н., вядомы нямногім.

Тайная сустрэча.

2. Які яшчэ не пазнаны, унутраная сутнасць якога не выяўлена.

Тайныя з’явы прыроды.

3. Загадкавы, таямнічы.

У яго словах адчуваўся т. сэнс.

4. Звязаны з сакрэтнасцю, прызначаны для сакрэтных спраў.

Тайная паліцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Про́шукі ’скрытыя, тайныя дзеянні, накіраваныя на дасягненне заганных ці злачынных мэт’ (ТСБМ). Да шукаць (гл.). Калька рус. происки ’тс’ < искать ’шукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж.

1. Выкананне музычнага твора, сцэнічнай ролі.

Майстэрская ігра.

2. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад.

І. фарбаў.

3. Тое, што і гульня (у 2 знач.).

Спартыўныя ігры.

Азартная і.

4. Тайныя задумы, наўмысныя дзеянні, інтрыгі.

Разгадаць біржавую ігру.

|| прым. ігравы́, -а́я, -о́е і ігра́льны, -ая, -ае.

Ігравыя формы навучання.

Ігральны бізнес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

містэ́рыя, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме і краінах Старажытнага Усходу — тайныя рэлігійныя абрады ў гонар бажаства, у якіх маглі прымаць удзел толькі давераныя асобы.

2. Рэлігійная драма на біблейскія сюжэты ў сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе.

[Ад грэч. mystērion — таінства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перавет (гіст.), ст.-бел. смаленска-полацкае перевѣть ’данос, здрада’, паўн.-зах. стараж.-рус. перевѣтьтайныя перагаворы; здрада’, перевѣтникъ ’здраднік’ (Філін, Происх., 578). Да пера- (гл.) ‑вет (параўн. стараж.-рус. вѣтъ ’рада; дагавор’), роднаснага з літ. vaitenù ’мяркую, абмяркоўваю’, ст.-прус. waitiāmai ’мы гаворым’, авест. vaēϑa ’судовае заключэнне’ (Фасмер, 1, 305).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.

1. гл. гуляць.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.

Г. ў шахматы.

Спартыўныя гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.

Дзіцячая настольная г.

4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

Небяспечная г.

Двайная г.

Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мі́стыка ’вера ў надпрыродныя, таямнічыя сілы і зносіны з імі чалавека’, ’нешта загадкавае, нерастлумачальнае’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое праз зах.-еўр. мовы прыйшло са ст.-грэч. μυστικός ’таямнічы’. Не выключана ў якасці пасрэдніцы польск. мова, як у лексемы містэрыятайныя абрады ў гонар бажаства ў старажытных краінах’, ’рэлігійная драма ў сярэднія вякі’, ст.-бел. мистерия ’містэрыя, таінства’ (XVI ст.), якое са ст.-польск. misteryjum < с.-ням. Mysterium (мн. л. Mysteria) < лац. mystērium < ст.-грэч. μυστήριον ’тайна, таінства’ (Булыка, Лекс. запазыч., 179; Фасмер, 2, 627) < ст.-грэч. μύω ’закрываю вочы, стульваю губы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пле́сці, пляту, пляцеш, пляце; пляцём, плецяце, плятуць; пр. плёў, пляла, пляло; заг. пляці; незак., што.

1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і інш.) злучаць у адно цэлае, вырабляць што‑н. Плесці кошыкі. Плесці лапці. □ І не цураліся дзяўчаты, Плялі вяночкі з красак мне. Колас.

2. перан. Разм. Гаварыць няпраўду, узводзіць паклёп. — Ваша вялікасць, — заявіў Мазарыні, — Англія зноў пляце тайныя інтрыгі супраць Францыі. «ЛіМ».

3. перан. Разм. Гаварыць што‑н. без сэнсу, не думаючы. Той, перш чым адказаць, бадзёра ўсміхаўся і плёў такую бязглуздзіцу, што аканом нічога не мог зразумець. Чарнышэвіч. // і без дап. Разм. Выдумваць, нагаворваць. Зося яшчэ ўсяго не ведала, што пра яе плятуць. Крапіва. — Ай-яй, на такога чалавека і гэтакае плесці, — абураўся Касач. Гурскі.

•••

Плесці з дуба вецце — гаварыць абы-што, малоць языком.

Плесці кашалі з лапцямі — гаварыць немаведама што, без сэнсу.

Плесці лухту — тое, што і вярзці лухту (гл. вярзці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)