тае́жны гл. тайга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тае́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тае́жны тае́жная тае́жнае тае́жныя
Р. тае́жнага тае́жнай
тае́жнае
тае́жнага тае́жных
Д. тае́жнаму тае́жнай тае́жнаму тае́жным
В. тае́жны (неадуш.)
тае́жнага (адуш.)
тае́жную тае́жнае тае́жныя (неадуш.)
тае́жных (адуш.)
Т. тае́жным тае́жнай
тае́жнаю
тае́жным тае́жнымі
М. тае́жным тае́жнай тае́жным тае́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тае́жны таёжный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тае́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тайгі, з’яўляецца тайгой. Таежны лес. // Які знаходзіцца, размешчаны ў тайзе. Таежны пасёлак. □ Бяжыць, уцякае ад .. [тайгі] сталёвая лента, дзе-нідзе пераскочыць цераз таежную рэчку. Васілевіч. // Які жыве ў тайзе; працуе ў тайзе. Таежны паляўнічы. □ У нанайцаў няма ні палёў, ні садоў, ловяць рыбу яны, б’юць таежных звяроў. Дубоўка.

2. Уласцівы тайзе, яе жыхарам. Таемныя звычаі. Таежнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тайга́, -і́, ДМ тайзе́, ж.

Хваёвыя лясы на поўначы Еўропы, Азіі і Амерыкі.

Сібірская т.

|| прым. тае́жны, -ая, -ае і тайго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таёжный тае́жны, тайго́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тайго́вы, см. тае́жны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тайго́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і таежны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссіве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ссівеў (пра валасы). Прысядуць [інваліды], цыгаркі закураць, У кут пастаўляўшы кіі, Ссівелыя бровы патураць, Успомняць: грымелі баі. Ляпёшкін. // З такімі валасамі (пра чалавека). На палубе два рудакопы сталі, Каля іх ссівелая жанчына. Зарыцкі. Падняў акуляры ўгору Ссівелы хірург вусаты: — Вам кім даводзіцца хворы? Нядзведскі. / Пра галаву. — Куды там мне, — паківаў ссівелай галавою стары. Ваданосаў. // перан. Які набыў колер сівізны. Сягоння сад, пад месяцам ссівелы, Не распачаў звычайную гамонку. Дзяргай. Узнімаецца бераг-скала. Да яго прыліпае імгла, І таежны ссівелы мох Да халоднай скалы прысох. Хведаровіч. // перан. Які даўно існуе, вельмі старажытны. Грымеў навальнічны харал, І плечы сутульваў Ссівелы Урал, І Волга ўспаміны гайдала. Барадулін. Аб ім [старым] толькі пеўнікі На кірхах ссівелых бязгучна крычаць. Калачынскі.

2. у знач. наз. ссіве́лы, ‑ага, м.; ссіве́лая, ‑ай, ж.; Той (тая), хто ссівеў, мае сівыя валасы. Сумненні, радасці, часамі беды З усіх канцоў трывожнае Зямлі На самую святую плошчу свету І юных, і ссівелых прывялі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)