тава́рны, -ая, -ае.

1. гл. тавар.

2. Які мае адносіны да перавозкі тавараў.

Т. цягнік.

Таварная станцыя.

3. Які з’яўляецца таварам (звычайна аб прадуктах сельскай гаспадаркі; спец.).

Таварнае збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тава́рны в разн. знач. това́рный;

т. цягні́к — това́рный по́езд;

т. лес — това́рный лес;

~ная вытво́рчасцьэк. това́рное произво́дство;

т. рубе́льэк. това́рный рубль;

т. фетышы́зм — това́рный фетиши́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тава́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тавару (у 1, 2 знач.). Таварны склад. Таварныя запасы. // Прызначаны для перавозкі тавараў. Таварны вагон. Таварная станцыя. □ Паўз акно з лязгам і скрогатам марудна поўз таварны састаў. Мележ. На станцыю Полацк кожны дзень прыбывалі таварныя саставы з кароткім адрасам: «Нафтабуд». Грахоўскі.

2. Які з’яўляецца таварам (у 1, 2 знач.), прызначаны для гандлю. Таварнае збожжа. Таварны лес.

•••

Таварная вытворчасць — форма грамадскай вытворчасці, пры якой прадукты вырабляюцца для абмену.

Таварны фетышызм гл. фетышызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тава́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прадукт працы, выраблены для абмену, продажу.

Тавары шырокага ўжытку.

|| прым. тава́рны, -ая, -ае.

Таварнае абазначэнне.

Т. выгляд (добры знешні выгляд тавару). Т. знак (знак прадпрыемства, фірмы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таварня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Таварны цягнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

това́рный в разн. знач. тава́рны;

това́рное произво́дство тава́рная вытво́рчасць;

това́рный по́езд тава́рны цягні́к;

това́рный рубль эк. тава́рны рубе́ль;

това́рный вид тава́рны вы́гляд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тавара... і тавара-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тавар, таварны, напр.: таваравытворца, таваразабеспячэнне, тавараспажывец, таварапасажырскі, тавара-транспартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Таварны вагон, прыстасаваны для перавозкі людзей.

|| прым. цяплу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяжкава́гавы, -ая, -ае.

1. Які мае вялікую вагу; цяжкі.

Цяжкавагавыя грузы.

2. Які перавышае сваёй вагой нормы загрузкі.

Ц. таварны састаў.

|| наз. цяжкава́гавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фетышы́зм, -му м., прям., перен. фетиши́зм;

тава́рны ф.эк. това́рный фетиши́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)