табо́й (‑ою),

гл. ты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табо́й и табо́ю мест., в твор. п. тобо́й, тобо́ю; см. ты

табо́ю мест., см. табо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́

займеннік, асабовы, 2-я асоба

адз.
-
Н. ты́
Р. цябе́
Д. табе́
В. цябе́
Т. табо́й
табо́ю
М. табе́

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кві́ты, у знач. вык. (разм.).

У разліку, разлічыліся.

Цяпер мы з табой к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анія́к, прысл. (разм.).

Ніяк, зусім ніяк.

Не магу а. я з табой пагадзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валаво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца; незак. (разм.).

Аддаваць залішне многа ўвагі і часу каму-, чаму-н.; няньчыцца.

Няма часу з табой в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няшча́сце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Бяда, гора; няшчасны выпадак.

Н. мне з табой!

Н. на чыгунцы.

2. Няўдача, адсутнасць поспеху.

Шчупак з кручка сарваўся, вось н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак., з кім.

1. Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

З. пайсці ў ягады.

2. Дасягнуць узаемнага разумення, пагаднення ў размове.

З табой не згаворышся.

|| незак. згаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Валы́ніцца ’валэндацца, займацца, цягнуць час’ (КТС): «мне няма калі з табой валыніцца». Да валыніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Яшчэ больш павялічыць колькасць чаго‑н.; памножыць. Прымножыць грамадскае багацце. □ Зложым з табой казкі, Песні з табой зложым, Радасці і шчасця Краіне прымножым. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)