таблі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. табліца.

2. Пласцінка, дошчачка з надпісам, які ўказвае, абазначае што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таблі́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. таблі́чка таблі́чкі
Р. таблі́чкі таблі́чак
Д. таблі́чцы таблі́чкам
В. таблі́чку таблі́чкі
Т. таблі́чкай
таблі́чкаю
таблі́чкамі
М. таблі́чцы таблі́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

таблі́чка ж., в разн. знач. табли́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таблі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да табліца.

2. Дошчачка, пласцінка з надпісам, які ўказвае, абазначае што‑н. Усё меншае і меншае слуп з таблічкай «Рудня», а потым зусім знікае за павароткаю ракі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таблі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку.

Запоўніць табліцу.

Т. множання.

|| памянш. таблі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. таблі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

табли́чка в разн. знач. таблі́чка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́бель ’паслядоўны спіс, пералік; лісток паспяховасці вучняў’, ’дошка (або кніга) для ўліку прысутнасці на працы’ (ТСБМ), та́бэль ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. та́бель ’табель’, польск., в.-луж. tabela ’табель; табліца’, чэш. tabela ’табліца’, славац. tabela ’табель; табліца’, славен. tabéla ’тс’, серб.-харв. табѐла ’тс’, макед. табела ’тс’, балг. табе́латаблічка, дошчачка з надпісам’. У старабеларускай мове з 1710 г. фіксуецца памяншальнае табелька ’рэестр лічбавых дадзеных’ са ст.-польск. tabela (Булыка, Лекс. запазыч., 57), сучаснае табэ́лка ’табліца множання’ (Сцяшк. Сл.) з польск. tabelkaтаблічка’. Паўторнае запазычанне праз рус. та́бель, якое ад часоў Пятра I (табель о рангах) з нідэрл. tabel ’табліца; табель’ < лац. tabella ’дошчачка, таблічка’ < tabula ’дошка, табліца’, звязанага з умбр. tafle ’на дошцы’; (Фасмер, 4, 6; ЕСУМ, 5, 499). Аб далейшых сувязях гл. Брукнер, 562–563; Махэк₂, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таблі́ца ’пералік лічбавых ці іншых даных па графах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’дошка, пліта з надпісамі’ (Ласт.), ’паказальнік дарог’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’класная дошка’ (Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’дошка аб’яў’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. таблица ’пліта, табліца, шахматная дошка’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. табли́ця, рус. табли́ца, польск. tablica ’табліца; дошка’, н.-луж. tablica ’плітка, дошчачка’, чэш. tabulka ’табліца; дошка’, славац. tabuľka ’табліца’, tablica ’дошка’, tabla ’тс’, славен. tȃbla, tȃblicaтаблічка, дошчачка (з надпісам)’, серб.-харв. та̏блица ’табліца; дошчачка, таблічка; грыфельная дошка’, макед. таблица ’грыфельная дошка’, балг. та́блица ’табліца’. Ст.-бел. таблица ’пліта, табліца’ < ст.-польск. tablica фіксуецца з XV ст. (Булыка, Запазыч., 315). У польскай з нар.-лац. tabla ’дошка, табліца’ < лац. tabula ’тс’ (Борысь, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)