табле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Маленькі дыск з прасаванага лекавага парашку.

|| прым. табле́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

табле́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. табле́тка табле́ткі
Р. табле́ткі табле́так
Д. табле́тцы табле́ткам
В. табле́тку табле́ткі
Т. табле́ткай
табле́ткаю
табле́ткамі
М. табле́тцы табле́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

табле́тка ж. табле́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

табле́тка табле́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

табле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку. Таблетка аспірыну. Праглынуць таблетку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Табле́тка ’плоскі шарык з лекавага парашку’ (ТСБМ), ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ). Укр., рус. табле́тка, польск. tabletka, чэш., славац. tableta, tabletka, славен. tablẹ̑ta, tablẹ̑tka, серб.-харв. таблѐта, макед. таблета, балг. табле́тка. Праз нямецкую з франц. tablette ’плітка, таблетка’ — памяншальнай формы ад table ’дошка, пліта, табліца’ < лац. tabula ’тс’. (Брукнер, 563; Голуб-Ліер, 475; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 500).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пігу́лка, піґу́лка, піґу́лчына ’пілюля, таблетка’ (Яруш., Нас., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; лун., Шатал.; віл., Жыв. сл.; Скарбы; міёр., Нар. словатв.). З польск. pigułka, якое ў форме piguła узнікла ў выніку распадабнення з piluła, — апошняе з лац. pilula ’шарык’ < pila; параўн. ням. Pille ’пілюля’ (Брукнер, 413).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лепёшка ж.

1. (оладья) ала́дка, -кі ж.; (пресная) прасна́к, -ка́ м.; (поджаренная на сковороде) скаваро́днік, -ка м.; (из тёртого сырого картофеля) дра́нік, -ка м.;

2. (лекарственная) табле́тка, -кі ж.;

расшиби́ться в лепёшку распляска́цца ў блін.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)