сіратлі́вы, -ая, -ае.

Тужліва-адзінокі, сумны, маркотны.

С. выгляд.

Сіратлівая старасць.

|| наз. сіратлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіратлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сіратлі́вы сіратлі́вая сіратлі́вае сіратлі́выя
Р. сіратлі́вага сіратлі́вай
сіратлі́вае
сіратлі́вага сіратлі́вых
Д. сіратлі́ваму сіратлі́вай сіратлі́ваму сіратлі́вым
В. сіратлі́вы (неадуш.)
сіратлі́вага (адуш.)
сіратлі́вую сіратлі́вае сіратлі́выя (неадуш.)
сіратлі́вых (адуш.)
Т. сіратлі́вым сіратлі́вай
сіратлі́ваю
сіратлі́вым сіратлі́вымі
М. сіратлі́вым сіратлі́вай сіратлі́вым сіратлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сіратлі́вы прям., перен. сиротли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіратлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, як у сіраты. Сіратлівы выгляд. // Які праходзіць у адзіноце. Сіратлівая старасць. // Поўны пачуцця пакінутасці, адзіноты. Над лугам загаласіла — той самай жніўнаю песняй — жалейка. Сіратлівая, сумная песня!.. Брыль. Не было каму сагрэць яго сіратлівае сэрца. Валасевіч.

2. перан. Які знаходзіцца асобна ад іншых; адзінокі. Далёка сіратлівыя Мігаюць аганькі. Танк. Увосень.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. // Сумны, маркотны, бязрадасны. Як толькі больш прыкметна адчувалася дыханне восені, з дуба з нейкім сіратлівым, ледзь чутным шорахам зляталі адзін за другім лісты. Даніленка. Мой родны, сіратлівы дом — Бязлісты вяз з пустым гняздом, Але ўжо ловіць прагны слых Ваш лет, далёкія буслы. Вітка. Поле ляжала сумнае, сіратлівае. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сиротли́вый сіратлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малача́йнік, ‑у, м.

Тое, што і малачай. Увосень.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік — дробная кветка на высокім сцябле. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіратлі́ва,

1. Прысл. да сіратлівы.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё, стан адзіноты, пакінутасці. А што запомнілася асабліва? — Было няўтульна і сіратліва. Вярцінскі. [Зарына:] Сіратліва ў маёй старане... Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

си́рый уст.

1. (ставший сиротой) асіраце́лы;

2. перен. (сиротливый) сіратлі́вы; (несчастный) няшча́сны; (убогий) убо́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сі́ры ‘ціхі, спакойны’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж, відаць, сы́рны ‘ўбогі (пра хату)’ (Нар. Гом.). Параўн. рус. си́рый, ст.-рус. сиръ ‘пакінуты, адзінокі’, чэш., славац. sirýсіратлівы, асірацелы’, ст.-слав. сиръ ‘тс’. Гл. сірата. Да семантыкі параўн. вытворныя серб.-харв. сира̑к ‘служка; бедны, няшчасны чалавек’, балг. сира́к ‘бядняк; сірата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірата́ ‘дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або без абодвух бацькоў’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан.), сірота́ ‘тс’ (ТС), сіраці́ць ‘рабіць сіратою’ (Нас., Касп., Стан.), сіраці́на ‘сірата’ (Байк. і Некр., Касп., Ласт., Нас.), ст.-бел. сирота ‘тс’. Укр., рус. сирота́, польск. sierota, в.-луж., н.-луж. syrota, чэш. sirota, серб.-харв. сиро́та, славен. sirọ̑ta, балг. си́рота, макед. сирота ‘тс’. Прасл. *sirota ‘сірата’ дэрыват ад прым. *sirъ з суф. ‑ota, першапачаткова nomen abstractum. Гл. Шустар-Шэўц, 1401–1402; БЕР, 6, 700. Кантытуанты прасл. *sirъ (гл. сіры) роднасныя літ. šeirỹs ‘удавец’, šeirẽ ‘удава’, авест. saēсіратлівы, асірацелы’; гл. Траўтман, 301; Эндзелін, Слав.-балт. эт., 196; Праабражэнскі, 2, 289; Фасмер, 3, 627; Махэк₂, 544. Борысь (546) выводзіць *sirъ ад і.-е. *kei‑ з суф. ‑ro.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)