Сіпа́к 1, сіпе́ц ‘пясчаная глеба сівага колеру’ (Сцяшк.), параўн. сіпу́н ‘сыпун, пясок каля рэчкі’ (Бяльк.), сіпе́ц ‘пясчаная глеба сівага колеру’ (Жд. 1), сіпэ́ц ‘мокры пясок’ (Сл. Брэс.), сіпе́ль ‘неўрадлівая сівая глеба’ (Варл.). Да сіпець (гл.); параўн. сіпуга.
Сіпа́к 2 ‘грубіян’ (Касп.), параўн. укр. сіпа́к ‘уедлівы начальнік’. Паводле ЕСУМ (5, 256), апошняе выводзіцца з укр. сі́пати ‘тузаць’, што да *sěpati, роднаснага ст.-інд. ksipáti ‘кідае’, гл. сепаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
камітэ́тчык, ‑а, м.
Разм. Член камітэта. Настаўнік перапісаў на паперы прозвішчы камітэтчыкаў і падаў паперу бліжэйшым, каб на ёй распісаліся. Галавач. Мацей Сіпак падбіваў камітэтчыкаў на пабудову паравога млына, абяцаў і грошы пазычыць і рабочай сілай дапамагчы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ачко́, ‑а; Р мн. ‑оў; н.
1. Значок на ігральнай карце ці косці, які абазначае яе вартасць у гульні.
2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, спартыўных гульнях. Набраць найбольшую колькасць ачкоў.
3. Від азартнай карцёжнай гульні. Па абрыўках слоў Сіпак здагадаўся, што паліцаі іграюць у ачко. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бачко́м, прысл.
Разм.
1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку. Асіпенка. // Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма. Пташнікаў.
2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні. Лынькоў.
3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова. Скрыган.
•••
Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Незак. да скупіць.
2. Купляць з мэтай перапродажу ці нарыхтоўкі; займацца скупкай. У колішнія часы скупляў Сіпак зямлю за нішто ў салдатак. Лынькоў. Расказалі жывёлаводкі, як раней нейкі купец скупляў у іх ваколіцах худую жывёлу і маладняк, адкормліваў бульбай і брагай і прадаваў на бойню. Місько. [Феадал] скупляў пяньку, лён, ільнасемя, збожжа ў сялян па ганнай цане і затым збываў іх на тым жа мясцовым рынку вясной, калі цэны па прадукты сельскай гаспадаркі былі больш высокія, або, што часцей сустракалася, адпраўляў па экспарт. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)