сіні́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сіні́чка сіні́чкі
Р. сіні́чкі сіні́чак
Д. сіні́чцы сіні́чкам
В. сіні́чку сіні́чак
Т. сіні́чкай
сіні́чкаю
сіні́чкамі
М. сіні́чцы сіні́чках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сіні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Невялікая стракатая птушка атрада вераб’інападобных.

|| памянш. сіні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. сіні́чы, -ая, -ае і сіні́чын, -а.

Сінічы свіст.

Сінічына гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пырх, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў пырхаць ​1 і пырхнуць ​1. Вяртлявая сінічка пырх — і няма яе... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́ўканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́ньдзіксінічка’ (Янк. 1), сіндзік ‘тс’ (Янк. БП). Гукапераймальнае, ад крыку сінічкі зінь‑зінь або цінь‑цінь, параўн. ці́нькаць, ці́ньканне сіні́ц (ТСБМ). Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 113) лічыць, што слав. *sinica — гэта ўвогуле назва птушкі па яе крыку, якая потым падверглася народна-этымалагічнаму асэнсаванню і была збліжана з сіні. Гл. сініца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іва́нчык1 ’конік лугавы, Saxicola rubetra’ (Бел. нав. тэрм., 12, 32), іва́ньчык ’салавей’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. ива́нчик калуж. ’птушка-рыбалоў’, дан.сінічка’, укр. ивано́к ’зімародак’ (Грынч.). Утворана ад уласнага імя Іван з памянш. суф. ‑чык, на які накладваецца гукапераймальны элемент (Антропаў, дыс.).

Іва́нчык2 ’страўнік свінні, напханы мясам і правялены’ (Вешт., 379). Утварэнне з суф. ‑чык ад уласнага імя Іван. Семантычная матывацыя застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снягі́р ‘гіль, лясная птушка’ (ТСБМ, Сцяшк.), снягу́р, снягу́рка, снягу́рчык ‘тс’ (Жыв. св.), снегу́р ‘тс’ (лях., Сл. ПЗБ, Нар. лекс.), снегі́рчык, снігі́р, сныгі́р, сногі́р ‘тс’ (ТС), снігі́р ‘птушка Pyrrhula vulgaris Briss.’ (Пятк. 2), сняжо́к ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), сняжу́рка ‘птушка падарожнік, Piectrophanes nivalis’ (Ласт.). Укр. сніга́р, снігу́р, сниги́р, рус. снеги́рь, сниги́рь ‘гіль’; з іншымі суфіксамі: польск. śniegula ‘птушка падарожнік зімні’, чэш. sněhule, в.-луж. sněhula, н.-луж. sněgula ‘снягір’, славац. snehuliak. Да *sněgъ ‘снег’ з суф. ‑urъ, ‑yrъ, ‑ulъ; гл. Шустар-Шэўц, 1328. Рускія формы з ‑и‑ у корані тлумачацца асіміляцыяй галосных: *снѣгырь > снигырь. Гл. Міклашыч, 312; Фасмер, 3, 698. Сюды ж таксама снягу́ркасінічка’ (Янк. 1). Назвы звязаны са з’яўленнем птушак на фоне выпаўшага снегу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́сці, сяду, сядзеш, сядзе; пр. сеў, села; заг. сядзь; зак.

1. Прыняць сядзячае становішча; заняць месца, прызначанае для сядзення. Сесці на лаўку. Сесці за стол. □ Віктар моўчкі сеў і пачаў слухаць. Зарэцкі. Можна сесці, скурчыцца, заснуць; сны, кажуць, сніцца будуць толькі. Мележ. Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад. Мурашка. / З акалічнаснымі словамі, якія паказваюць на характар, асаблівасці такога становішча. Сесці бокам. // Заняць месца, размясціцца дзе‑н. для паездкі. Сесці ў аўтобус. □ Праўда, маршрут гэты просты: пайсці на раз’езд, як-небудзь сесці на таварны цягнік і паехаць. Колас. Дзед купіў білеты, селі на параход. Лынькоў.

2. за што, на што і з інф. Пачаць якую‑н. справу, заняткі, якія звязаны са знаходжаннем у сядзячым становішчы. Сесці за кнігу. Сесці за руль. □ Трэба будзе сесці на трактар, на камбайн — і, калі ласка, сядзем. Кулакоўскі. Кібрык сеў за піяніна, узяў акорд з моднай песенькі. Шыцік. Пятрусь сеў за ўрокі. Кавалёў. // Размясціцца на месцы выканання чаго‑н. Сесці ў засаду. // звычайна на што. Разм. Заняць якое‑н. месца, пасаду, пачаць выконваць якія‑н. абавязкі. А пасля.. [Мінін] сеў на зямельны аддзел. Дуброўскі. [Русаковіч:] Выходзіць, што я сапхнуў Сухадольскага, каб самому сесці на яго месца. Крапіва.

3. Разм. Пасяліцца на пастаянным месцы, заснаваўшы гаспадарку. Сесці на гаспадарцы. □ Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны, а на трох з паловай сядзе ляснік. Чорны. [Верамейчык:] — Няўжо-такі сядзе Грамабойчык на Жагулаўшчыне? Крапіва. // Застацца дзе‑н., не выязджаючы; засесці. Яму ўважыў пан ляснічы, І сеў Міхал у страшнай дзічы. Колас.

4. Трапіць у турму, быць пазбаўленым волі. Калі людзі аднаўлялі на руінах і папялішчах разбураныя ворагам сядзібы, .. хутаранец Хамёнак сеў за спекуляцыю народным дабром у астрог. Майхровіч. [Соня] хвалілася, што пасадзіла мужыка, хоць, казалі, сеў сам за растрату. Мыслівец.

5. Абмежаваць сябе ў чым‑н. (звычайна ў ядзе). Сесці на дыету.

6. Наткнуўшыся на перашкоду, спыніцца, засесці. Баржа села на мель.

7. Спыніўшы рух, палёт, спусціцца на што‑н. (пра птушак, насякомых). Прыляцела сінічка і села на адчыненую фортку. Шахавец. Чуваць было толькі, як гудзіць вакол лямпы муха, выбірае месца, дзе сесці. Лынькоў. // Прызямліцца (пра самалёты, парашутыстаў і пад.). Тым часам самалёт, зрабіўшы яшчэ два кругі, спусціўся зусім нізка і дакладна сеў у раёне трох кастроў. Зуб. І вось перад усімі людзьмі на дарозе паказаліся немцы. Гэта і быў той самы дэсант, што перад вечарам сеў поблізу. Чорны.

8. Разм. З’явіцца на скуры, выскачыць (аб фурункуле і пад.). Прызнаў.. [Яська] валоў у двор, а там яму кажуць, што захварэў аканом, села яму скула на баку. С. Александровіч.

9. Апусціцца, асесці, паглыбіцца ў зямлю. Дом сеў. Грунт сеў.

10. Апусціцца за гарызонт, зайсці (пра свяцілы). У канцы лагоў сівеў туман, якраз там, дзе села сонца. Пташнікаў.

11. Паменшыцца ад вільгаці; збегчыся (пра тканіны, скуры і пад.). Сукно села. Касцюм сеў.

12. Спец. Замацавацца ў патрэбным становішчы. Платон.., сагнуўшыся, уважліва аглядаў, ці добра ў пазу села жардзіна. Ракітны.

13. Разм. Страціць сілу, напружанне, стаць слабейшым (пра электрычны ток, пару і пад.). У кутку.. стаяў радыёпрыёмнік, адзіны ў лагеры. Ён не працаваў ужо два тыдні — селі акумулятары. Шамякін. // Затупіцца (пра рэзальныя інструменты). Разец сеў. // Стаць больш нізкім, хрыплым (пра голас). — Ведаеце што, — голас [Гелены] сеў. — Не ідзіце нікуды. Караткевіч.

•••

Верхам сесці на каго; сесці на галаву каму — падпарадкаваць каго‑н. сабе, прымусіць выконваць свае капрызы; камандаваць кім‑н.

На тым самым месцы сесці; на тым жа суку сесці — нічога не дамагчыся, не змяніць чагосьці па-свойму, пагадзіцца з пэўным становішчам і станам рэчаў.

Ні села ні пала — без падставы, без выяўнай прычыны, нечакана.

Ні стаць ні сесці гл. стаць.

Сесці макам — а) спыніць або перапыніць надоўга свой рост, развіццё. [Мужчына:] — Пасеялі мы летась кукурузу. У адным месцы яна ўзышла і расла нішто сабе, а ў другім як выткнулася, так і села макам — жоўтая, чэзлая. Палтаран; б) пацярпець крах, няўдачу. [Атрошчанка:] — Як раён скасавалі, то і сеў [Рогаль] макам. Навуменка; в) загінуць, прапасці. [Сырамалот:] — На яблынях завязь ужо макам села. Як не дасць бог дажджу, дык і ўсё макам сядзе. Сабаленка.

Сесці (уссесці) на карак (шыю) каму — а) стаць утрыманцам каго‑н., абцяжарваючы яго гэтым. [Лабановіч:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам [сялянам] на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе, чыніць несправядлівасці. Колас; б) падпарадкаваць сабе, паставіць у поўную залежнасць ад сябе. [Вера:] — Дай яму, другому, волю, дык ён табе на шыю сядзе... Пальчэўскі.

Сесці (напасці, трапіць) на лаву падсудных — пайсці пад суд.

Сесці на мель — а) страціць здольнасць рухацца (пра судны); б) папасці ў вельмі цяжкае становішча.

Сесці на пяты каму — дагнаць, насцігнуць каго‑н., праследуючы або проста рухаючыся за кім‑н.

Сесці на свайго канька — пачаць гаварыць, разважаць доўга, падрабязна, шматслоўна.

Сесці на хлеб чый — перайсці на ўтрыманне каго‑н.

Сесці не ў свае сані — узяцца не за сваю справу.

Сесці ў лужыну (у галош) — пацярпець няўдачу, апынуцца ў няёмкім, смешным становішчы.

Чорт сеў на каго гл. чорт.

Як старой бабе сесці — вельмі мала (звычайна да рэвалюцыі гаварылася пра наяўнасць зямлі ў селяніна). Зямля нават была і не кепская, але калі яе гэтулькі, як старой бабе сесці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)