сіне́нькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сіне́нькі сіне́нькая сіне́нькае сіне́нькія
Р. сіне́нькага сіне́нькай
сіне́нькае
сіне́нькага сіне́нькіх
Д. сіне́нькаму сіне́нькай сіне́нькаму сіне́нькім
В. сіне́нькі (неадуш.) сіне́нькую сіне́нькае сіне́нькія (неадуш.)
Т. сіне́нькім сіне́нькай
сіне́нькаю
сіне́нькім сіне́нькімі
М. сіне́нькім сіне́нькай сіне́нькім сіне́нькіх

Іншыя варыянты: сі́ненькі.

Крыніцы: prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сі́ненькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́ненькі сі́ненькая сі́ненькае сі́ненькія
Р. сі́ненькага сі́ненькай
сі́ненькае
сі́ненькага сі́ненькіх
Д. сі́ненькаму сі́ненькай сі́ненькаму сі́ненькім
В. сі́ненькі (неадуш.)
сі́ненькага (адуш.)
сі́ненькую сі́ненькае сі́ненькія (неадуш.)
сі́ненькіх (адуш.)
Т. сі́ненькім сі́ненькай
сі́ненькаю
сі́ненькім сі́ненькімі
М. сі́ненькім сі́ненькай сі́ненькім сі́ненькіх

Іншыя варыянты: сіне́нькі.

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сі́ні, -яя, -яе.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж блакітным і фіялетавым.

Сіняе неба.

Сінія вочы.

2. Пра скуру: які мае адценне гэтага колеру.

Сінія губы.

Сіняя панчоха (пагард.) — пра жанчыну, пазбаўленую жаноцкасці: сухую педантку, якую больш за ўсё цікавяць дзелавыя, навуковыя заняткі.

|| памянш. сі́ненькі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бау́л, ‑а, м.

Падарожны куфэрак; скрынка круглаватай формы. З дняпроўскай прыстані прыкаціў у вёску старэнькі сіненькі «Масквічок», і шафёр доўга выносіў з яго розныя сумкі, баулы і тэрмасы. Ракітны.

[Іт. baule.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сінь ‘малады (малы) шчупак’ (ТС, Сл. Брэс.), сі́ніца ‘тс’ (Сл. Брэс.), сіню́к (Жд. 1, Дразд.), сінчу́к ‘тс’ (Мат. Гом.), сіня́ўка ‘тс’ (ТС, Янк. 2, Сцяшк. Сл.), сі́ні, сі́ненькі ‘тс’ (ТС). Да сіні (гл.), назва паводле цёмнага колеру. Параўн.: “для рыб характэрна… змена лускі на працягу жыцця — ад светлых таноў да больш цёмных” (Усачова, Слав. ихт. терм., 163).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 5, 6, 8, 10 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розныя часы і ў розных напрамках. Самае страшнае — смерць Казачэнкі, начальніка штаба, які цягаў з сабой сумку з дакументамі. Навуменка. [Ілья:] — Сёння рыбка павінна здорава брацца. Толькі паспяваў цягаць. Васілёнак. Аліку, відаць, было весела, бо ён з захапленнем цягаў за вяровачку свой сіненькі грузавік. Арабей. Малое такое, што ні яго дома пакінуць, ні яго з сабою цягаць. Крапіва. Дарэмна здалёку Паўнюткія вёдры цягала [маці], Той камень у спёку Вадой і слязьмі палівала. Куляшоў. / у перан. ужыв. Цяпер і ён такі ж прапашчы, Ланцуг жыцця цягае ледзь. Жылка.

2. Красці. [Дзямід:] — Ліса яшчэ часам малых парасят цягае. В. Вольскі. — Прыкусі язык! — крыкнуў.. [Сяўрук] на Хвядосіху. — Ты думаеш, што як пры немцах тут усё валакла, цягала, дык і цяпер... Кулакоўскі.

3. Насіць доўгі час (адзенне). Тое, што маці берагла на свята, Дар’я пачала цягаць штодня. Паслядовіч. — Не пужайце вельмі, не баімся! — злавалася Каця [на брыгадзіра]. — Апошняе зімовае паліто на работу цягаю — ніхто не бачыць. Мыслівец.

4. Тузаць за што‑н. Абапёршыся плячом на сцяну, стаяла Каця, .. якую Рыгор не раз цягаў за косы. Ваданосаў. Віктар успомніў, як прыйшоў да іх Адам і пачаў цягаць Паўла за вушы. Гроднеў. Здаецца, зусім нядаўна ён [Міша] з іншымі малышамі цягаў ноччу за гэты дрот, адводзіў увагу гаспадара і сабакі ад таго месца, дзе іншыя хлопцы абіралі яблыкі. Карпюк.

5. Валачы па зямлі. Цягаць хустку па зямлі. □ Віцю, разведчыка, эсэсаўцы прывязалі да хваста каня і цягалі па бруку вуліц. Брыль.

•••

Ледзь ногі цягаць (цягнуць, валачы, перастаўляць) — а) з цяжкасцю ісці; б) пра старога, слабага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)