сілуры́йскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сілуры́йскі |
сілуры́йская |
сілуры́йскае |
сілуры́йскія |
| Р. |
сілуры́йскага |
сілуры́йскай сілуры́йскае |
сілуры́йскага |
сілуры́йскіх |
| Д. |
сілуры́йскаму |
сілуры́йскай |
сілуры́йскаму |
сілуры́йскім |
| В. |
сілуры́йскі (неадуш.) сілуры́йскага (адуш.) |
сілуры́йскую |
сілуры́йскае |
сілуры́йскія (неадуш.) сілуры́йскіх (адуш.) |
| Т. |
сілуры́йскім |
сілуры́йскай сілуры́йскаю |
сілуры́йскім |
сілуры́йскімі |
| М. |
сілуры́йскім |
сілуры́йскай |
сілуры́йскім |
сілуры́йскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сілуры́йскі геол. силури́йский
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сілуры́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сілуру. Сілурыйскія адклады.
•••
Сілурыйскі перыяд (сілурыйская сістэма) — тое, што і сілур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
силури́йский геол. сілуры́йскі;
силури́йский пери́од сілуры́йскі перы́яд.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перы́яд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адрэзак часу, у які што‑н. адбываецца або які чым‑н. абмежаваны. Перыяд росквіту. Гістарычны перыяд. Аднаўленчы перыяд. □ Камуністычная партыя кіравалася і кіруецца ленінскім вучэннем аб пераходным перыядзе ад капіталізму да сацыялізма. «Звязда».
2. Спец. Адрэзак часу, на працягу якога завяршаецца які‑н. паўторны працэс. Перыяд вагання. Перыяд абарачэння штучнага спадарожніка вакол Зямлі.
3. Спец. Час, на працягу якога адкладваюцца асадкі геалагічнай сістэмы; частка эры, якая дзеліцца ў сваю чаргу на эпохі. Ледніковы перыяд. Мелавы перыяд мезазойскай эры. Каменнавугальны перыяд палеазойскай эры. Сілурыйскі перыяд. Юрскі перыяд.
4. У матэматыцы — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бесканечных дзесятковых дробах. Перыяд трыганаметрычнай функцыі.
5. У граматыцы — складаная сінтаксічная канструкцыя, часткі якой звязаны паміж сабой граматычна, лексічна і інтанацыйна.
6. У музыцы — пабудова, якая ўвасабляе закончаную музычную думку.
•••
Вегетацыйны перыяд — перыяд росту і развіцця расліны.
Інкубацыйны перыяд — скрыты перыяд хваробы ад моманту заражэння да паяўлення яе першых прыкмет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)