сілавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сілавы́ сілава́я сілаво́е сілавы́я
Р. сілаво́га сілаво́й
сілаво́е
сілаво́га сілавы́х
Д. сілаво́му сілаво́й сілаво́му сілавы́м
В. сілавы́ (неадуш.)
сілаво́га (адуш.)
сілаву́ю сілаво́е сілавы́я (неадуш.)
сілавы́х (адуш.)
Т. сілавы́м сілаво́й
сілаво́ю
сілавы́м сілавы́мі
М. сілавы́м сілаво́й сілавы́м сілавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ху́ткасна-сілавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ху́ткасна-сілавы́ ху́ткасна-сілава́я ху́ткасна-сілаво́е ху́ткасна-сілавы́я
Р. ху́ткасна-сілаво́га ху́ткасна-сілаво́й
ху́ткасна-сілаво́е
ху́ткасна-сілаво́га ху́ткасна-сілавы́х
Д. ху́ткасна-сілаво́му ху́ткасна-сілаво́й ху́ткасна-сілаво́му ху́ткасна-сілавы́м
В. ху́ткасна-сілавы́ (неадуш.)
ху́ткасна-сілаво́га (адуш.)
ху́ткасна-сілаву́ю ху́ткасна-сілаво́е ху́ткасна-сілавы́я (неадуш.)
ху́ткасна-сілавы́х (адуш.)
Т. ху́ткасна-сілавы́м ху́ткасна-сілаво́й
ху́ткасна-сілаво́ю
ху́ткасна-сілавы́м ху́ткасна-сілавы́мі
М. ху́ткасна-сілавы́м ху́ткасна-сілаво́й ху́ткасна-сілавы́м ху́ткасна-сілавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

а́тамна-сілавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́тамна-сілавы́ а́тамна-сілава́я а́тамна-сілаво́е а́тамна-сілавы́я
Р. а́тамна-сілаво́га а́тамна-сілаво́й
а́тамна-сілаво́е
а́тамна-сілаво́га а́тамна-сілавы́х
Д. а́тамна-сілаво́му а́тамна-сілаво́й а́тамна-сілаво́му а́тамна-сілавы́м
В. а́тамна-сілавы́ (неадуш.)
а́тамна-сілаво́га (адуш.)
а́тамна-сілаву́ю а́тамна-сілаво́е а́тамна-сілавы́я (неадуш.)
а́тамна-сілавы́х (адуш.)
Т. а́тамна-сілавы́м а́тамна-сілаво́й
а́тамна-сілаво́ю
а́тамна-сілавы́м а́тамна-сілавы́мі
М. а́тамна-сілавы́м а́тамна-сілаво́й а́тамна-сілавы́м а́тамна-сілавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

силово́й сілавы́;

силово́е по́ле физ. сілаво́е по́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патэнцыя́л, -у, м.

1. Фізічная велічыня, што характарызуе сілавое поле ў дадзеным пункце (спец.).

2. перан. Ступень магутнасці ў якіх-н. адносінах, сукупнасць сродкаў, неабходных для чаго-н. (кніжн.).

Ваенны п. (рэсурсы для вядзення вайны). Эканамічны п. краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сілавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які выпрацоўвае або перадае электрычную энергію для якіх‑н. работ. Сілавая станцыя. Сілавы кабель. Атамная сілавая ўстаноўка. // Які пераўтварае электрычную энергію. Сілавая падстанцыя. Сілавы трансфарматар.

2. Спец. Які выкарыстоўваецца для атрымання якой‑н. энергіі або выканання якой‑н. работы. Сілавы электрамагніт.

3. У тэхніцы — які ажыццяўляецца пры павялічанай скорасці падачы рэжучага інструмента. Сілавое рэзанне. Сілавое фрэзераванне.

4. У спорце — звязаны з прымяненнем значнай фізічнай сілы. Комплекс сілавых практыкаванняў. Сілавы трук. Сілавы прыём.

5. У фізіцы — звязаны з праяўленнем якіх‑н. сіл (магнітных. электрычных і пад.). Сілавыя лініі. Сілавое поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́ткасны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і скорасны. Можна ўдасканальваць станок, змяняць форму разца, пераходзіць на хуткаснае або сілавое рэзанне — шляхоў існуе многа. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ле, -я, мн. палі́ і (з ліч. 2, 3, 4) по́лі, палёў, н.

1. Бязлесная раўніна.

Гуляць па полі.

2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі.

Кукурузнае п.

Рыхтаваць п. пад бульбу.

3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н.

Футбольнае п.

4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спец.).

Геолагі летам у полі.

5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спец.).

Магнітнае п.

Сілавое п.

6. перан., чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва.

Вялікае п. дзейнасці.

7. Асноўны колер, фон пад узорам.

Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі.

8. звычайна мн. Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад.

Паметкі на палях сшытка.

9. звычайна мн. Шырокі бераг капелюша.

Капялюш з загнутымі палямі.

Поле бітвы (высок.) — месца, дзе адбываецца бой.

Поле зроку — прастора, якую бачыць вока.

|| прым. палявы́, -а́я, -о́е (да 1—5 знач.).

Палявыя далі.

П. ігрок.

Палявая практыка.

Выплаціць палявыя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барацьба́, ‑ы, ж.

1. Адзінаборства дваіх, кожны з якіх імкнецца здужаць праціўніка. Барацьба асілкаў. // Від спорту, сілавое змаганне паводле пэўных правіл, пры якім удзельнікі імкнуцца пакласці адзін другога на лапаткі. Класічная барацьба. // Каманднае або асабістае спартыўнае спаборніцтва. Адразу ж.. у барацьбу ўступаюць веласіпедысткі на гоначных машынах. «Звязда». Шахматная барацьба грунтуецца на суровай, вельмі паслядоўнай логіцы. «Маладосць».

2. Змаганне супрацьлеглых класавых, грамадскіх, ідэйных сіл, у якім кожны з бакоў імкнецца атрымаць перамогу. Класавая барацьба. Нацыянальна-вызваленчая барацьба. □ Праблемы ідэалагічнай барацьбы ўсё больш выходзяць на першы план, а праўда аб сацыялізме — магутная зброя ў гэтай барацьбе. Брэжнеў. Налібоцкая пушча.. ператварылася ў адно з вогнішчаў усенароднай партызанскай барацьбы. Брыль. Не на жыццё, а на смерць вялася ў гэтай вайне барацьба паміж сацыялізмам, які з’яўляецца будучыняй усяго чалавецтва, і фашызмам. «Звязда».

3. за што. Актыўная дзейнасць, накіраваная на дасягненне пэўнай мэты. Барацьба за мір. Барацьба за пабудову камунізма. Барацьба за павышэнне прадукцыйнасці працы. Барацьба за датэрміновае выкананне плана. Барацьба за ўраджай. Барацьба за існаванне. // з чым. Дзейнасць на пераадоленне чаго‑н. Барацьба са стыхіяй. Барацьба з безгаспадарчасцю. Барацьба з пустазеллем. Барацьба з перажыткамі мінулага.

4. перан. Сутычка процілеглых, супярэчлівых пачуццяў, імкненняў і ўнутраныя намаганні аддаць перавагу чаму‑н. аднаму з іх. У мяне, у глыбіні пачуццяў, ішла нейкая добра нявызначаная мною барацьба. Нікановіч.

•••

Вольная барацьба — від спартыўнай барацьбы, якая адрозніваецца сваімі правіламі ад класічнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ле ср.

1. (пространство земли) по́ле, -ля ср.; (клин) пале́так, -тка м.;

ржано́е по́ле жы́тні пале́так;

ледяно́е по́ле ледзяно́е по́ле;

2. (охота) палява́нне, -ння ср.; (добыча) здабы́ча, -чы ж.;

отъе́зжее по́ле охотн. ад’язно́е палява́нне;

с по́лем! са здабы́чай!;

3. в др. знач. по́ле, -ля ср.;

поля́ кни́ги палі́ кні́гі;

поля́ шля́пы палі́ капелюша́;

силово́е по́ле физ. сілаво́е по́ле;

спорти́вное по́ле спарты́ўнае по́ле;

по́ле щита́ (в геральдике) по́ле шчыта́;

в по́ле зре́ния у по́лі зро́ку;

широ́кое по́ле де́ятельности шыро́кае по́ле дзе́йнасці;

одного́ по́ля я́года з аднаго́ гнязда́ пту́шкі; з аднаго́ бало́та чэ́рці;

ищи́ в по́ле ве́тра даганя́й ве́тру ў по́лі;

по́ле би́твы (бра́ни) по́ле бі́твы;

по́ле сме́рти уст., поэт. по́ле сме́рці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)