Сі́вінка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Сі́вінка
Р. Сі́вінкі
Д. Сі́вінцы
В. Сі́вінку
Т. Сі́вінкай
Сі́вінкаю
М. Сі́вінцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіві́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сіві́нка сіві́нкі
Р. сіві́нкі сіві́нак
Д. сіві́нцы сіві́нкам
В. сіві́нку сіві́нкі
Т. сіві́нкай
сіві́нкаю
сіві́нкамі
М. сіві́нцы сіві́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіві́нка ж., разг. седи́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Сівы волас. Вось гэты высокі стары з чорнай барадой і такімі ж чорнымі, без адзінай сівінкі, валасамі — старшы конюх калгаса. Шамякін.

2. перан. Шаравата-белы колер, афарбоўка чаго‑н. Лісце з сівінкай. Вінаград з сівінкай.

3. Лёгкая сівізна ў футры. Каракуль з сівінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

седи́нка сіві́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сівізна́, ‑ы, ж.

1. Сівыя валасы; сівы колер валасоў. [Бондар] выглядаў старэй за свае гады, бо сівізна ўжо ўбілася ў яго густыя чорныя вусы і пабяліла скроні. Чарнышэвіч. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну. Прымаўка. // Пра старасць. І Даніла так правёў усё жыццё, — год за годам, адзін дзесятак за другім, — аж да сівізны. Бядуля.

2. перан. Шаравата-белы налёт па чым‑н.; шаравата-белы колер, афарбоўка чаго‑н. Сівізна старых камянёў. □ З кустоў і травы знікала сівізна замаразкаў. М. Ткачоў. Сасонкі яшчэ невысокія, але ўжо ўвабраліся ў сілу. Пасля дажджу адліваюць сівізной. Навуменка.

3. Сівінка ў футры. Собаль з сівізной. □ [Дзед:] «Ваш бабёр, свет Мікалаевіч, чагосьці»... «Ну, кажыце!».. — «Сівізна па ім пайшла.» Я здзівіўся: то ж на футры, ягамосці, сівізна якраз каштоўнасцю й была. Вялюгін.

4. перан. Даўніна, старажытнасць. Каб легенды глухой сівізны мне з даверам дубы шапталі. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)