сянні́к, сенніка́, мн. сеннікі́, сенніко́ў, м.

Матрац, набіты сенам ці саломай.

|| прым. сенніко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сянні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сянні́к сеннікі́
Р. сенніка́ сенніко́ў
Д. сенніку́ сенніка́м
В. сянні́к сеннікі́
Т. сенніко́м сенніка́мі
М. сенніку́ сенніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сянні́к (род. сенніка́) м. сенни́к, тюфя́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сянні́к, сенніка, м.

1. Матрац, набіты сенам ці саломай. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. На .. [нарах] ляжалі адзін каля аднаго сеннікі, напханыя саломай. Пальчэўскі.

2. Абл. Адрына. Да сянец хаты было прыбудавана нешта накшталт сенніка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сянні́к ’адрына, пуня’ (ТСБМ), ’матрац, набіты сенам ці саломай’ (ТСБМ, Нас., Касп., Жд., 2; бых., Янк. Мат.), сяльні́к, сядні́к, сяні́к, сені́к, сеня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ласт.), сельні́к ’матрац; месца для сена’ (ТС). Параўн. укр. сінни́к ’пуня, матрац’, польск. siennik ’тс’, чэш. seník ’пуня’, славен. senik ’пуня; матрац’, макед. сенник ’тс’. Самастойныя ўтварэнні ад сянны́ < сена; гл. таксама сельнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сенніко́вы гл. сяннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

П. посцілку пад сяннік.

2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

П. сена.

|| незак. падго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крыпа́ніцасяннік’ (Шатал.). Магчыма, да крапаць2 (гл.) ’начыняць, напіхваць’. Тады крыпаніца ’нешта иапіханае, сяннік’; *крапанец ад крапаць, як ляжанец ад ляжаць (Сцяцко, Афікс. наз., 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

матра́с и матра́ц матра́ц, -ца м.; (тюфяк) сянні́к, род. сенніка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сенни́кI

1. (матрац) сянні́к, род. сенніка́ м.;

2. см. сенова́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)