сяку́чая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую ў двух ці болей пунктах.

Правесці сякучую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяку́чая

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. сяку́чая сяку́чыя
Р. сяку́чай сяку́чых
Д. сяку́чай сяку́чым
В. сяку́чую сяку́чыя
Т. сяку́чай
сяку́чаю
сяку́чымі
М. сяку́чай сяку́чых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сяку́чая сущ., мат. секу́щая;

праве́сці ~чую — провести́ секу́щую

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяку́чы, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які адсякае, перасякае што‑н. Сякучая плоскасць.

2. у знач. наз. сяку́чая, ‑ай, ж. Прамая лінія, якая перасякае крывую ў двух ці болей пунктах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секу́щая сущ., мат. сяку́чая, -чай ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

секу́щий сяку́чы;

секу́щая пло́скость сяку́чая пло́скасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяку́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сяку́чы сяку́чая сяку́чае сяку́чыя
Р. сяку́чага сяку́чай
сяку́чае
сяку́чага сяку́чых
Д. сяку́чаму сяку́чай сяку́чаму сяку́чым
В. сяку́чы (неадуш.)
сяку́чага (адуш.)
сяку́чую сяку́чае сяку́чыя (неадуш.)
сяку́чых (адуш.)
Т. сяку́чым сяку́чай
сяку́чаю
сяку́чым сяку́чымі
М. сяку́чым сяку́чай сяку́чым сяку́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ятага́н, ‑а, м.

Сякучая і колючая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ў народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу. Сталь ятагана блішчала ў зараслях. Самуйлёнак. Дай памаўчаць перад памяццю верных сыноў, Што ненавідзелі больш усяго на зямлі Бляск ятаганаў злавесны ды свіст бізуноў. Гілевіч.

[Тур. yatagăn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)