ся́дравы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ся́дравы ся́дравая ся́дравае ся́дравыя
Р. ся́дравага ся́дравай
ся́дравае
ся́дравага ся́дравых
Д. ся́драваму ся́дравай ся́драваму ся́дравым
В. ся́дравы (неадуш.)
ся́дравага (адуш.)
ся́дравую ся́дравае ся́дравыя (неадуш.)
ся́дравых (адуш.)
Т. ся́дравым ся́дравай
ся́драваю
ся́дравым ся́дравымі
М. ся́дравым ся́дравай ся́дравым ся́дравых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ся́дравы, сядро́вы ’халодны, сцюдзёны, золкі’ (баран., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2, Сцяшк.), ся́драны ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), ся́драва ’халаднавата’ (Нас., Чач.), ся́драва, ся́драво, сядро́ва ’холадна, сцюдзёна’ (лях., асіп., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), сідра́ва ’халаднавата, з сырым ветрам’ (Бяльк.), ся́драна ’сцюдзёна, холадна’ (чэрв., ЛА, 2), сядры́цца ’лютаваць (пра мароз)’ (чач., Жыв. НС). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (там жа), з літ. siaudrùs ’гулкі, звонкі ад холаду’, siadìmas ’гул, гудзенне, шапаценне’, што не пераконвае. Іншы шлях этымалагізацыі адкрываюць гэтыя словы ў значэнні ’цвердаваты, хрумсткі, ядраны’ (лях., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), параўн. сядзёр (гл.), што дазваляе звязаць іх з наступнымі словамі, гл. Да семантыкі параўн. ядране́ць = рус. холодать (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сядзёр ’сок’ (Стан.): сядзёр кляновы (гродз., П. Сяўрук), сядзёрысты ’сакавіты’ (барыс., леп., Стан.). Няясна; выраз сядзёрысты сок, гарэлка ’даволі моцны’ (бягом., там жа) Станкевіч параўноўвае з сядравы (вецер) ’халаднаваты’, варыянта з пратэзай да я́дравы ’халодны’: ядравая раніца, халодная (барыс., Сл. ПЗБ), гл. сядравы. Менш верагодна з сідр ’слабае віно з яблычнага соку’ (ТСБМ), што з франц. cidre ’напой з яблыкаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)