сядзі́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сядзі́ба сядзі́бы
Р. сядзі́бы сядзі́б
Д. сядзі́бе сядзі́бам
В. сядзі́бу сядзі́бы
Т. сядзі́бай
сядзі́баю
сядзі́бамі
М. сядзі́бе сядзі́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сядзі́ба, -ы, мн. -ы, -дзі́б, ж.

1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам і агародам, што складаюць адну гаспадарку.

Сялянскія сядзібы.

2. Зямельны ўчастак, заняты будынкамі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам.

|| прым. сядзі́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сядзі́ба ж. уса́дьба;

сяля́нская с. — крестья́нская уса́дьба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сядзі́ба, ‑ы, ж.

1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам, якія складаюць адну гаспадарку (у сельскай мясцовасці). Перад .. [Нявідным] раскрываецца круглая паляна, а на паляне відаць сядзіба — хутар ці сярэдняй рукі фальварак. Колас. Суровая, марозная была зіма, снегам замяло дарогу, што вяла з лесу ў далёкую панскую сядзібу. Лупсякоў. — Я так мяркую, — казаў .. [Ксяпевіч] далей, — што хоць сядзіба Несцяровічаў у нізіне, з гарышча хаты ці з вышак адрыны ўся шаша як на далоні. Новікаў. // Памешчыцкі дом як цэнтр маёнтка. Відны фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной. «Помнікі». // Гаспадарчы і жылы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства (саўгаса, калгаса і пад.). Люся другі месяц жыла з бацькамі на цэнтральнай сядзібе саўгаса «Дружба». Даніленка. Ад эмтээсаўскай сядзібы метраў з чатырыста — і поле. Лобан. // Разм. Наогул — месца, дзе размяшчаецца якая‑н. установа. У грамадзянскую вайну цеснаватыя пакоі гэтага, дома на нейкі час сталі сядзібай польскай дэфензівы і, напэўна, нямала б маглі расказаць аб мужнасці перад вачыма смерці барацьбітоў антыбелапольскага падполля і беларускіх партызан 1919 года У. Шумскага, С. Плашчынскага і інш. Ліс.

2. Зямельны ўчастак, заняты збудаваннямі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам. [Сымон:] — А якая ў мяне сядзіба! Шостая частка яго [Халусты]. Чарнышэвіч. Сядзіба ў Мацея Глоткі шырокая, а от жа наважыў новую хату паставіць ледзь не ўпрытык да суседскіх акон. Марціновіч. // Зямельны ўчастак каля дома, заняты агародам, садам; прысядзібны ўчастак. Усё забрала мачыха, прыхапіўшы і тое, што вырасла на сядзібе. Шамякін. На сядзібе былі яблыні, слівы і розныя садовыя пусты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сядзі́ба ’жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам’, ’прысядзібны ўчастак’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Шат.; ашм., Стан.; ЛА, 4; Сцяшк., Яшк.), ’агародная зямля’ (Бяльк.), сядзі́ба, сядзі́ма ’двор з агародам; месца жыхарства’ (Сл. ПЗБ), сыды́ба ’тс’ (Клім.), седзі́ба ’тс’ (ТС), ’задніца’ (Сержп. Грам.). Польск. siedziba ’тс’. Дэрываты ад прасл. *sěděti ’сядзець’ (Борысь, 545–546) з суф. ‑(i)ba‑, магчыма, па ўзору садзіба (гл.), дзе ‑i‑ ў суфіксе заканамернае, або сяліба (гл.), параўн. выбіраючы место для сялібы, трэба глядзець, каб не трапіць часам на такое мейсцо, дзе ўжэ была сядзіба (Сержп. Прымхі, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сядзіба, сяліба, селішча, паселішча, сельбішча, двор, забудова; котлішча (разм.); аселішча, пасада, гаспода (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ра́нча, нескл., н.

Сядзіба ў краінах Лацінскай Амерыкі; ферма ў ЗША.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́за¹, -ы, мн. -ы, мыз, ж.

Сядзіба, хутар у Прыбалтыцы.

|| прым. мы́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аса́да

‘аблога; сядзіба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аса́да аса́ды
Р. аса́ды аса́д
Д. аса́дзе аса́дам
В. аса́ду аса́ды
Т. аса́дай
аса́даю
аса́дамі
М. аса́дзе аса́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двары́шча, -а, мн. -ы, -ры́шч і -аў, н.

Участак з хатай і іншымі гаспадарчымі будынкамі; сядзіба.

Д. зарасло травой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)