сю́каць

‘мачыцца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сю́каю сю́каем
2-я ас. сю́каеш сю́каеце
3-я ас. сю́кае сю́каюць
Прошлы час
м. сю́каў сю́калі
ж. сю́кала
н. сю́кала
Загадны лад
2-я ас. сю́кай сю́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сю́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сю́каць ’мачыцца’, сю́сіць ’тс’, сю́сі, сю́січкі — выклічнік ужываецца, калі дзіця прымушаюць памачыцца (Нас.). Параўн. укр. сю́кать, сю́сяти, рус. сю́катъ, сю́сить ’тс’, польск. siusiać. З сікаць (гл.) у выніку экспрэсіўнага змянення (Фасмер, 3, 822; ЕСУМ, 5, 494). У аснове, відаць, гукаперайманне, што перадае цурчанне, параўн. Горбач, Дитяч., 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сю́сік ’слабы, знясілены хлопец’ (Сл. рэг. лекс.), сю́ська ў выразі напіўся як сюська (брасл., Цыхун, вусн. паведамл.), з няясным значэннем: ідзе пешая сюська (Л. Калюга). Цёмнае слова; магчыма, да сюкаць (гл.), першапачаткова пра таго, хто мочыцца ў ложку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)