сы́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Агент вышукной паліцыі; шпег.

|| ж. сы́шчыца, -ы, мн. -ы, -шчыц.

|| прым. сы́шчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́шчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сы́шчык сы́шчыкі
Р. сы́шчыка сы́шчыкаў
Д. сы́шчыку сы́шчыкам
В. сы́шчыка сы́шчыкаў
Т. сы́шчыкам сы́шчыкамі
М. сы́шчыку сы́шчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сы́шчык м. сы́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́шчык, ‑а, м.

Тайны агент вышукной паліцыі; шпег. Была такая слота-непагода, Што нават сышчык, затуліўшы твар, Свой пост пакінуў каля сцен завода, Падаўся грэцца ў бліжэйшы бар. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́шчык ’тайны агент, шпіён’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. сы́щик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саба́ка-сы́шчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саба́ка-сы́шчык саба́кі-сы́шчыкі
Р. сабакі-сы́шчыка саба́к-сы́шчыкаў
Д. саба́ку-сы́шчыку саба́кам-сы́шчыкам
В. саба́ку-сы́шчыка саба́к-сы́шчыкаў
Т. саба́кам-сы́шчыкам саба́камі-сы́шчыкамі
М. саба́ку-сы́шчыку саба́ках-сы́шчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саба́ка-сы́шчык м. ище́йка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філё́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Паліцэйскі агент, сышчык.

|| прым. філё́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́шчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да сышчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філёр, ‑а, м.

Тайны паліцэйскі агент; сышчык, шпік. [Валодзя:] — Толькі будзьце асцярожны, тут апрача паліцыі многа філёраў і шпікоў. Машара.

[Фр. fileur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)