сы́р
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сы́р |
сыры́ |
| Р. |
сы́ру |
сыро́ў |
| Д. |
сы́ру |
сыра́м |
| В. |
сы́р |
сыры́ |
| Т. |
сы́рам |
сыра́мі |
| М. |
сы́ры |
сыра́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сыраро́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вырабу сыроў. Сыраробны завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Васкаве́нь ’мяшок для сыроў’ (Мат. дыял. канф., 74). Першапачаткова, бясспрэчна, значэнне гэтага слова было ’мяшок для воску’ (вытворнае ад воскавы + суф. ‑ень). Параўн. дакладную семантычную паралель: во̂ско̂ві́к ’мяшочак для прасавання топленага воску’ (Анох.) — васкаві́к ’палатняны мяшочак для прыгатавання тварагу і сыру’ (Вешт., 393).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мандры́кі ’сырныя праснакі’ (паўд.-усх., КЭС). Укр. мандри́ка ’праснак з сыру, мукі, яек, які пякуць на разгавенне пасля пятровак’, паўд.-рус. мандры́ка ’сырнік’. Балканізм. Параўн. серб.-харв. ма̏ндара ’баўтуха з мукі, вады і тлушчу’, ’нацыянальная страва з мукі, масла і сыру’, герцагавін. ма̀ндра ’мамалыга’. Магчымая крыніца — польск. małdrzyk ’сырнік’ < ст.-польск. mafdr < н.-ням. malder ’мера сыроў’ (Брукнер, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спаку́са, ‑ы, ж.
1. Тое, што вельмі вабіць чалавека, выклікае неадольнае жаданне, спакушае; цяга да чаго‑н., жаданне ўладаць чым‑н. спакуслівым. Гэта была адзіная слабасць обер-лейтэнанта: добра выпіць і смачна закусіць. Іншых спакус для яго не існавала. Шамякін. Цягне цябе ў краму зайсці, а ты не здаўся на спакусу, прайшоў міма. Пянкрат. І хоць Курыльчык змаркоціўся па дому, але завітаць да сябра спакуса была таксама немалая. Пальчэўскі. // Тое, што мае прыемны выгляд, захапляе прыгажосцю, выклікае апетыт і пад. За чыстым шклом — спакуса павароў І мара гаспадын[ь] клапатлівых — Начышчаныя лысіны сыроў, Наслоенае масла, яйкі, слівы. Панчанка. // Тое, што ўзбуджае інтымнае пачуццё. А ў гурал[ь]кі Позірк палкі, Ўсмешка са спакусаю. Маладая, З плеч спадаюць Два патокі русыя... Барадулін.
2. Схіленне да інтымнай блізкасці; прывабліванне. І самая першая весялуха, зводніца на спакусу была Зіна Гайдук. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Твары́ла 1 ’века ў пограбе’ (бых., Рам. 8–9; Мат. Гом.), твары́ло ’дзверы ў склеп’ (Сцяшк.), ’яма для захоўвання бульбы’ (Цых.), сюды ж запазычанае з польскай (Булыка, Лекс. запазыч., 94) ст.-бел. твори́дло ’форма для сыроў’ (1571 г., КГС; Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твори́ло ’скрыня або яма, у якой гасяць вапну’, рус. твори́ло ’вапнярка’, польск. tworzydło ’мяшочак або драўляная форма, у якіх выціскаюць сыры’, ’форма, кшталт’, ’выдзеўбаная адтуліна’, ст.-чэш. trořidlo ’форма для вырабу сыру’, в.-луж. tworidlo ’пасудзіна для тварагу’, славен. torilo ’пасуда для вырабу сыру’, харв. tvòrilo ’драўляная скрынка або абруч (з ліпавага або ясеневага лубу), у які закладваюць сыр, каб надаць яму круглую форму’, ’форма, мадэль’. Прасл. *tvoridlo ’форма для вырабу сыру’ ад *tvoriti ’ствараць, фармаваць’ (Бязлай, 4, 205; гл. тварыць 1), што суадносіцца з літ. tvérti ’хапаць, ахопліваць; гарадзіць’, дыял. таксама tveriu ’агароджваю’ і ’раблю сыр’. Зыходнае значэнне ’кораб, скрынка’ пашырана да ’выдзяўбаная (выкапаная) ёмістасць’ і ’каробка, футрына (дзвярэй і пад.)’. Гл. таксама Махэк₂, 662; Шустар-Шэўц, 1565.
Твары́ла 2 (твары́ло) ’чалавек, які ўсіх смяшыць, дзівачыць’ (пруж., Чэрн.). Аддзеяслоўны назоўнік ад тварыць ’вырабляць, вытвараць’ (гл. тварыць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)