сыраві́на, -ы, ж., зб.

Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі.

С. тэкстыльнай прамысловасці.

|| прым. сыраві́нны, -ая, -ае.

Сыравінныя рэсурсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыраві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сыраві́на
Р. сыраві́ны
Д. сыраві́не
В. сыраві́ну
Т. сыраві́най
сыраві́наю
М. сыраві́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сыраві́на ж. сырьё ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыраві́на, ‑ы, ж.

Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі і атрымання гатовых вырабаў. Сельскагаспадарчая сыравіна. Сыравіна для тэкстыльнай прамысловасці. □ [Віктар Мікалаевіч:] — Калійная соль, што мы выдаём з шахты, — гэта сыравіна, якую яшчэ трэба перапрацоўваць. Чаркасаў. // перан. Разм. Пра што‑н., не апрацаванае як след, тое, што з’яўляецца накідам для чаго‑н. А блакнот .. [Гната] быў заўсёды гусцей, як у каго іншага, нашпігаваны сыравінай для карэспандэнцый, замалёвак, інфармацыі... Карамазаў.

•••

Стратэгічная сыравіна — матэрыялы, якія адпавядаюць мэтам стратэгіі, неабходныя для ваенных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыраві́на ’матэрыял для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ), сыраві́на ’сырая, нявырабленая скура’ (Бяльк.), сырови́на ’неадбеленае палатно, ніткі’ (Уладз.). Параўн. славен. surovina ’сыры матэрыял’. Да сыравы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кака́ва-сыраві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кака́ва-сыраві́на
Р. кака́ва-сыраві́ны
Д. кака́ва-сыраві́не
В. кака́ва-сыраві́ну
Т. кака́ва-сыраві́най
кака́ва-сыраві́наю
М. кака́ва-сыраві́не

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прывазны́, -а́я, -о́е.

Прывезены адкуль-н., не мясцовы.

Прывазная сыравіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сырьё ср. сыраві́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сельскохозя́йственный сельскагаспада́рчы;

сельскохозя́йственное сырьё сельскагаспада́рчая сыраві́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кена́ф, -у, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства мальвавых, з лубянога валакна якой атрымліваецца тэкстыльная сыравіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)