сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.

Машына сцішыла ход.

С. хуткасць матацыкла.

2. каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.

С. дзіця.

3. што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.

С. боль.

С. гнеў (прыглушыць).

|| незак. сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́шыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сці́шу сці́шым
2-я ас. сці́шыш сці́шыце
3-я ас. сці́шыць сці́шаць
Прошлы час
м. сці́шыў сці́шылі
ж. сці́шыла
н. сці́шыла
Загадны лад
2-я ас. сці́ш сці́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час сці́шыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сці́шыць сов.

1. (о звуках) осла́бить;

с. гуча́нне — осла́бить звуча́ние;

2. (сделать медленнее) заме́длить;

с. крок — заме́длить шаг;

3. (сделать слабее по силе проявления) уме́рить, уба́вить;

с. ско́расць — уме́рить (уба́вить) ско́рость;

4. (усмирить) уня́ть; (заставить быть спокойным — ещё) успоко́ить;

с. каня́ — уня́ть ло́шадь;

5. (боль) успоко́ить; уня́ть;

6. (сдержать, подавить) уня́ть;

с. гнеў — уня́ть гнев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш павольным (рух, ход і пад.). Цягнік сцішыў ход. Неўзабаве спыніўся. Адамчык. Сцішыў [чалавек] крок, назад, глядзіць. Не, нікога ў полі. Прыходзька. // Затрымаць, прыцішыць каго‑, што‑н. Сава сцішыў каня на мерную рысь. Пестрак. Амелька сцішыў свой матацыкл. Якімовіч.

2. Супакоіць, рассеяць хваляванне і пад. [Костусь] сцішыў Галену. Яна пакінула плакаць. Чорны. // Прымусіць або ўгаварыць каго‑н. перастаць крычаць, шумець і пад. Дарэмна Грыбок спалохана спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Мележ. // Вымусіць спыніць якія‑н. дзеянні, учынкі; уціхамірыць каго‑н. [Зэня да Нахлябіча:] — Калі вы не пакінеце ўсяго гэтага, дык ведаеце што? Тады вас трэба будзе сцішыць. Чорны.

3. Паменшыць у сіле, аслабіць; зрабіць менш адчувальным. Сцішыць боль. □ Гэта толькі ў хаце здавалася, што мяцеліца сцішыла сваю гульню. Кандрусевіч. Хлопцы сцішылі гаворку. Гартны. // Аслабіць або прыглушыць якія‑н. пачуцці. Сцішыць гнеў. □ Апошняя акалічнасць нечакана сцішыла смутак Арцёма Іванавіча. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўтаймава́ны, -ая, -ае.

Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць; вельмі моцны.

Н. агонь.

Неўтаймаваная лютасць.

|| наз. неўтаймава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сціша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сцішыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сцішыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпыні́ць, -пыню́, -пы́ніш, -пы́ніць; -пы́нены; зак., каго-што.

Часова спыніць, затрымаць; сцішыць, зменшыць скорасць руху.

П. машыну.

П. каня.

П. гаворку.

|| незак. прыпыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыпыне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцішваць — сцішыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаво́ліць

сцішыць што-небудзь (рух, ход і пад.), затрымаць каго-небудзь (спаволіць уцекачоў)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спаво́лю спаво́лім
2-я ас. спаво́ліш спаво́ліце
3-я ас. спаво́ліць спаво́ляць
Прошлы час
м. спаво́ліў спаво́лілі
ж. спаво́ліла
н. спаво́ліла
Загадны лад
2-я ас. спаво́ль спаво́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час спаво́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)