сці́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сці́хну сці́хнем
2-я ас. сці́хнеш сці́хнеце
3-я ас. сці́хне сці́хнуць
Прошлы час
м. сці́х сці́хлі
ж. сці́хла
н. сці́хла
Загадны лад
2-я ас. сці́хні сці́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час сці́хшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сці́хнуць, -ну, -неш, -не; сціх, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.

Крокі сціхлі.

Гул аўтобуса сціх.

2. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.

Гутарка пад акном сціхла.

Дзяўчаты сціхлі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

К вечару вецер сціх.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Суняцца (пра боль і пад.).

Зубны боль сціх.

|| незак. сціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́хнуць сов.

1. (перестать звучать) зати́хнуть, ути́хнуть, сти́хнуть; (о голосах, песнях и т.п. — ещё) замо́лкнуть, умо́лкнуть, смо́лкнуть;

кро́кі ~хлі — шаги́ зати́хли (сти́хли);

2. (прекратиться, ослабеть) уня́ться, переста́ть, успоко́иться, зати́хнуть, ути́хнуть;

дождж сціх — дождь уня́лся (переста́л, ути́х);

боль сціх — боль уняла́сь (успоко́илась, ути́хла);

3. (перестать шуметь, шалить) уня́ться, успоко́иться, угомони́ться; переста́ть; замолча́ть;

дзе́ці ~хлі — де́ти уняли́сь (успоко́ились, угомони́лись)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. сціх, ‑ла; зак.

1. Перастаць чуцца; заціхнуць (пра гукі, шумы і пад.). Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр. Рэха глуха пакацілася па сасняку і сціхла. Пестрак. Праз нейкі час перастрэлка сціхла. Сяргейчык. // Перастаць утвараць гукі. Недзе ў лесе спалохана крыкнула птушка і сціхла. Мележ. Лёдзя пачула стракатанне матацыкла, які, неўзабаве наблізіўшыся, раптам сціх. Карпаў. Гармонік ужо сціх, і ў цішыні, што наступіла, Сцяпан добра чуў, як у кустах за пуняй конь скубе траву. М. Стральцоў. // Стаць нячутным. Не паспеў сціхнуць гул самалётаў, якія ўзляцелі, а па старце ўжо з’явілася звяно другой эскадрыллі. Алешка. // Перастаць страляць (пра агнястрэльную зброю). Батарэя выйшла [са] строю, толькі адна Вітушкава гармата яшчэ страляла, але і тая хутка сціхла. Гурскі. Міхась спалохаўся, адхапіў палец з курка — аўтамат сціх. Якімовіч. // Стаць бязлюдным, бясшумным. Ад заняткаў вольныя Лета дні цяклі. Сціхлі класы школьныя, Як без пчол вуллі. Куляшоў.

2. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць. Андрэй Пніцкі перабраў перад сходам у сваёй гаворцы ўсё, а тут раптам сціх і ўважна слухаў. Чорны. Нехта .. суняў яго [Пацяроба] раз’юшаны лямант: — Сціхні ты ўжо. Чаго галёкаеш, як у лесе! Зарэцкі. Пад акном сціхлі, нехта некаму кінуў: «Пачынай!» — і звонкія галасы завялі [песню]. Палтаран. [Слухачы] ведалі — пакрычыць начальнік і сціхне. Кавалёў. // Перастаць гучаць; заціхнуць (пра размову, крык, спеў і пад.). Людзі хіснуліся, сціх гоман у задніх радах. Шамякін. На дарозе раз-пораз чутны былі выбухі смеху. І калі яны ўжо сціхлі, Аксіння ўзваліла мех на спіну і павольна пайшла. Ракітны. У пакоях цішыня, Сціхлі песні, крыкі. Гілевіч. // Перастаць злавацца, хвалявацца, непакоіцца і пад. [Яўхім] доўга тупаў у хляве, пад павеццю, не мог ніяк умерыць злосць, сціхнуць душою. Мележ. // перан. Перастаць выяўляць адзнакі жыцця. З наступленнем ночы вёска сціхла.

3. Паменшыцца ў сіле, аслабець; спыніцца (пра з’явы прыроды). А вецер свішча, гудзе, Сціхнуць не хоча. Чарот. Грымоты сціхлі, і па лісці Лапочуць кроплі — дождж ідзе... Кусянкоў. Далонь падставіў кожны ліст, Ды сціхла ўраз стыхія. Кляўко. // Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою. Пушча сціхла, як сціхае натоўп людзей у першую хвіліну ўрачыстасці. Шамякін. Сціхлі хвалі па Бярозе, Змоўк гармат гарачы гул. А. Александровіч. // Перастаць распаўсюджвацца (пра чуткі і пад.). Пагалоскі сціхлі. // Суняцца (пра боль і пад.). Боль у нагах сціх. // Аслабець або прыглушыцца (пра пачуцці). Калі сціхла радасць першага спаткання, Максім выпусціў з абдымкаў сябра. Машара. Пачуцці іхнія [Малашкіна і Сашы] сціхлі, прытаіліся, як гэтая плынь ракі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчу́кнуць

‘перастаць, сціхнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шчу́кне шчу́кнуць
Прошлы час
м. шчу́кнуў шчу́кнулі
ж. шчу́кнула
н. шчу́кнула
Дзеепрыслоўе
прош. час шчу́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перашчукну́ць

‘пра дождж - сціхнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. перашчукне́ перашчукну́ць
Прошлы час
м. перашчукну́ў перашчукну́лі
ж. перашчукну́ла
н. перашчукну́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час перашчукну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасціха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Сціхнуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Пасціхалі галасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сціха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сціхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасці́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ціх, -хла; зак.

1. Змоўкнуць, уціхнуць часова (пра гукі).

2. Паступова аціхаючы, перастаць, сціхнуць.

Вецер перасціх.

|| незак. перасціха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примо́лкнуть сов. прымо́ўкнуць; (притихнуть) прыці́хнуць, сці́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)