сці́пны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сці́пны сці́пная сці́пнае сці́пныя
Р. сці́пнага сці́пнай
сці́пнае
сці́пнага сці́пных
Д. сці́пнаму сці́пнай сці́пнаму сці́пным
В. сці́пны (неадуш.)
сці́пнага (адуш.)
сці́пную сці́пнае сці́пныя (неадуш.)
сці́пных (адуш.)
Т. сці́пным сці́пнай
сці́пнаю
сці́пным сці́пнымі
М. сці́пным сці́пнай сці́пным сці́пных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сці́пны ’паважны; скромны, сарамлівы’ (Нік., Оч.), ’лоўкі, акуратны’ (Касп.), ’хто ўмее добра працаваць’ (докш., ушац., Пан.), ’працалюбівы’ (Шат.). Відаць, узыходзіць да чэш. vtípný ’вынаходлівы, кемлівы, лоўкі, дасціпны’ няяснага паходжання (выводзяць з *tipati ’ўпіхваць, уціскаць’, гл. Борысь, 121), верагодна, праз польскае пасрэдніцтва, дзе пераважаюць формы *stip‑ з прыстаўкай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 50). Гл. дасціпны, досціп (гл.) з выпадзеннем ў (Станкевіч, Язык, 1029), параўн. ст.-бел. недовсципъ, недовтипъ ’някемлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́плы ’просты, стрыманы, без прэтэнзій’, ’невялікі, сярэдні’ (ТСБМ), ’скромны, ціхі’ (Гарэц.), ’ціхі, пільны’ (Варл.), ’гаспадарлівы’ (Мат. Маг.), ’эканомны; скупы’ (Мат. Гом.), сці́пл(н)ы ’скромны, ціхі, лагодны; просты’ (Некр. і Байк.). Як відаць з апошняга, не можа разглядацца асобна ад сціпны (гл.); параўн., аднак, сціплы ’стройны (?): (хвоі) стаяць — прыгожыя, сціплыя — застыглі ў святой нерухомасці (М. Зарэцкі), што магло б сведчыць аб уплыве літ. stỹpti ’цягнуцца (уверх)’ на семантыку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)