Сці́плы ’просты, стрыманы, без прэтэнзій’, ’невялікі, сярэдні’ (ТСБМ), ’скромны, ціхі’ (Гарэц.), ’ціхі, пільны’ (Варл.), ’гаспадарлівы’ (Мат. Маг.), ’эканомны; скупы’ (Мат. Гом.), сці́пл(н)ы ’скромны, ціхі, лагодны; просты’ (Некр. і Байк.). Як відаць з апошняга, не можа разглядацца асобна ад сціпны (гл.); параўн., аднак, сціплы ’стройны (?): (хвоі) стаяць — прыгожыя, сціплыя — застыглі ў святой нерухомасці (М. Зарэцкі), што магло б сведчыць аб уплыве літ. stỹpti ’цягнуцца (уверх)’ на семантыку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)