сцізо́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі складны ножык.

С. з штопарам і шылам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцізо́рык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сцізо́рык сцізо́рыкі
Р. сцізо́рыка сцізо́рыкаў
Д. сцізо́рыку сцізо́рыкам
В. сцізо́рык сцізо́рыкі
Т. сцізо́рыкам сцізо́рыкамі
М. сцізо́рыку сцізо́рыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцізо́рык м. перочи́нный нож

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцізо́рык, ‑а, м.

Невялікі складаны кішэнны нож. Стась прыўзнімаецца, дастае з кішэні сцізорык, пачынае стругаць лазовы прут. Асіпенка. У бацькі ёсць сцізорык са штопарам і шылам. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцізо́рык ’невялікі складаны кішэнны нож’ (ТСБМ, Шн. 2, Сержп.), сцызо́рык ’тс’ (Мядзв.), сузо́рак ’тс’ (Касп.), слюзо́рык (Шымк. Собр.), цызо́рык ’тс’ (Некр. і Байк.). З польск. scyzoryk < лац. scisorium < scindere ’краіць’ з суфіксам ‑yk, як у nożyk ’ножык’; гл. Брукнер, 483–484.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перочи́нный / перочи́нный нож сцізо́рык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛазоракСцізорык’ (Касп.) — вершавае кантамінаванае слова, утворанае ад лязо (гл.) і сцізорык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слізо́рак, слізо́рыксцізорык’ (Нас., Варл.). Гл. сцізорык; ‑л‑, магчыма, пад уплывам слізкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каро́бачнік, ‑а, м.

Тое, што і карабейнік. Неяк хадзіў быў каробачнік, дык здачы не было ў каробачніка за куплены бацькам ножык-сцізорык. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак.

1. што. Топчучы, зараўняць або ўціснуць што-н., прыціснуць.

З. сляды.

З. сцізорык у зямлю.

З. каго-н. у гразь (перан.: зняславіць, ачарніць; разм.).

2. каго (што). Топчучы, задушыць, забіць.

Конь затаптаў шчаня.

3. што. Забрудзіць слядамі (разм.).

З. падлогу.

|| незак. зато́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)