сцясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, сцесніце́, -ня́ць; -нёны; зак.

1. гл. цясніць.

2. каго (што). Прымусіць каго-н. пацясніцца.

С. суседзяў.

|| незак. сцясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцясні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сцясню́ сцясні́м
2-я ас. сцясні́ш сцесніце́
3-я ас. сцясні́ць сцясня́ць
Прошлы час
м. сцясні́ў сцясні́лі
ж. сцясні́ла
н. сцясні́ла
Загадны лад
2-я ас. сцясні́ сцясні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сцясні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцясні́ць сов. стесни́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Пацясняючы, пазбавіць прасторы, зрабіць меншымі прастору, месца, якое занята кім‑, чым‑н. Каб яшчэ больш сцясніць пазіцыю і не даць палякам разгарнуцца для бою, Букрэй загадаў заваліць дарогу за грэбляю, каб конніца не магла праскочыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяснёны стеснённый; см. сцясні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцясня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да сцясніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцясня́ць несов. стесня́ть; см. сцясні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцяснёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сцясніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацясні́ць, -цясню́, -цясні́ш, -цясні́ць; -цясні́м, -цесніце́, -цясня́ць; -цяснёны; зак.

1. гл. цясніць.

2. каго-што. Сцясніць, прымусіць цясней стаць, сесці, размясціцца.

Дазвольце вас крыху п.

|| незак. пацясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ціскам зменшыць аб’ём чаго-н., шчыльна злучыць што-н.

С. пружыну.

2. каго-што. Моцна ахапіць каго-, што-н.; здушыць.

С. у абдымках.

С. у чарзе.

3. Здушыць, сцясніць (горла, грудзі).

Спазмы сціснулі горла.

4. перан. Выклікаць адчуванне болю, цяжару (на душы, у сэрцы).

Боль сціснуў сэрца.

5. што. Шчыльна злучыўшы, прыціснуць адно да аднаго.

С. зубы.

|| незак. сціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціска́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)