сцэ́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сцэ́на |
сцэ́ны |
| Р. |
сцэ́ны |
сцэ́н |
| Д. |
сцэ́не |
сцэ́нам |
| В. |
сцэ́ну |
сцэ́ны |
| Т. |
сцэ́най сцэ́наю |
сцэ́намі |
| М. |
сцэ́не |
сцэ́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.
1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.
Падняцца на сцэну.
Майстры сцэны.
2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.
3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.
Сцэна з жыцця студэнтаў.
4. Вострая, рэзкая размова (разм.).
С. рэўнасці.
|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).
|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцэ́на ж., в разн. знач. сце́на; (помост — ещё) подмо́стки ед. нет;
вы́йсці на ~ну — вы́йти на сце́ну (подмо́стки);
с. трэ́цяя — сце́на тре́тья;
с. з прыго́дніцкага фі́льма — сце́на из приключе́нческого фи́льма;
паўве́ка на ~не — полве́ка на сце́не;
◊ сысці́ са ~ны — сойти́ со сце́ны;
устро́іць ~ну — устро́ить сце́ну
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сцэ́на, ‑ы, ж.
1. Спецыяльная пляцоўка ў тэатры, на якой адбываюцца спектаклі; тэатральныя падмосткі. Ужо ў тэатры, седзячы поруч з Юлькай, Аляксей глядзеў на сцэну, але не разумеў, што там робяць артысты. Даніленка. Сцэна была невялікая, але малюнак дэкарацыі, што вісеў на задняй сцяне, рабіў яе бясконцай. Пальчэўскі. // Тэатр, тэатральная дзейнасць. Майстры сцэны. □ І ўжо нават без сцэны [Мікола] Сам сябе не ўяўляў. Бачыла. На прафесійную сцэну .. [Рыгор Пятрэнка] прыйшоў з мастацкай самадзейнасці. «ЛіМ».
2. Асобная частка акта тэатральнай, п’есы. Фінальная сцэна пятага акта. □ [Зоя:] — Ты разумееш, сядзелі мы з Тамарай пасля першай сцэны ў грыміровачнай, нам выступаць у самым канцы спектакля. Рамановіч.
3. Асобны эпізод, які паказваецца ў п’есе, літаратурным творы, карціне. Некаторыя крытыкі з зайздроснай прастадушнасцю паўтараюць: у Чорнага няма батальных сцэн. Лужанін. У сцэнах допыту, следства, самога судовага працэсу паэт [Ф. Багушэвіч] выявіў сябе бліскучым майстрам сатыры. Навуменка. // Невялікі драматычны твор, які перадае які‑н. асобны эпізод, выпадак. «Сцэны з рыцарскіх часоў» А. С. Пушкіна.
4. Разм. Рэзкая, вострая размова. [Карнейчык:] Тут чалавек жаніцца нарыхтаваўся, а вы перад ім сямейныя сцэны разыгрываеце. Крапіва. [Міхаліна:] — Цераз тыдзень, калі не раней, пачнуцца сцэны рэўнасці, папрокі... Шамякін. // Здарэнне, эпізод, якія можна назіраць у жыцці. [Брат Зосі] намерыўся схаваць сала пад рубашку, але адчыніліся дзверы з пакоя, і Сегенецкая ўбачыла ўсю гэтую сцэну. Чорны. Мне жыва прыгадаліся сцэны тых дзён у нашым шчаслівым пакойчыку. Дуброўскі.
5. перан. Поле, арэна дзейнасці. На гістарычную сцэну выступіў рабочы клас. □ Сышлі са сцэны прэч магнаты. Колас.
[Лац. scaena з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел. сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. scaena ад грэч. σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падмо́сткі, -аў.
1. Драўляны памост на ўзвышэнні.
2. Тое, што і сцэна (у 1 знач.).
Тэатральныя п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мі́міка, -і, ДМ -міцы, ж.
Рухі мышцаў твару, якія выражаюць унутраны стан.
Выразная м.
|| прым. мімі́чны, -ая, -ае.
Мімічная сцэна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інтэрме́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.
Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якая выконваецца паміж актамі драматычнага або опернага твора.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апафео́з, -у, м.
1. Праслаўленне, узвелічэнне каго-, чаго-н. (кніжн.).
2. Урачыстая, заключная масавая сцэна некаторых тэатральных спектакляў (спец.).
|| прым. апафео́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцэні́чны, -ая, -ае.
1. гл. сцэна.
2. Які мае патрэбныя для сцэны, тэатра якасці; прыгодны для сцэны, тэатра.
С. твор.
|| наз. сцэні́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)