сцура́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сцура́юся сцура́емся
2-я ас. сцура́ешся сцура́ецеся
3-я ас. сцура́ецца сцура́юцца
Прошлы час
м. сцура́ўся сцура́ліся
ж. сцура́лася
н. сцура́лася
Загадны лад
2-я ас. сцура́йся сцура́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час сцура́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцура́цца сов., разг. отре́чься, отказа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцура́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.

Разм. Адмовіцца ад чаго‑н., не прызнаць сваім; адрачыся ад чаго‑н. [Сусед:] — Ён [Наўмыснік] кажа, мала што, кажа, кравец нікому не казаў, што хаты сцураўся! Чорны. Песні гэтыя Продкі складалі калісьці, Бераглі, Не сцураліся, Не адракліся. Гілевіч. Усе .. сімпатыі [паэта] на баку трэцяга сына — «чараўніка», бо той не сцураўся свайго краю. Ярош. // Адмовіцца ад знаёмства, сувязі і пад. з кім‑н. блізкім, аб’явіць каго‑н. блізкага чужым. [Грубы мужчынскі голас:] — А ты [Таццяна Мікалаеўна] от выпішы сюды свайго мужыка — нябось, хутчэй ён жонкі сцураецца. Вітка. [Ціток:] — То Марыля ж можа цябе не сцуралася? Ты пробаваў з ёю гаварыць? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)