сцура́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
сцура́юся |
сцура́емся |
| 2-я ас. |
сцура́ешся |
сцура́ецеся |
| 3-я ас. |
сцура́ецца |
сцура́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
сцура́ўся |
сцура́ліся |
| ж. |
сцура́лася |
| н. |
сцура́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
сцура́йся |
сцура́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
сцура́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сцура́цца сов., разг. отре́чься, отказа́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сцура́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.
Разм. Адмовіцца ад чаго‑н., не прызнаць сваім; адрачыся ад чаго‑н. [Сусед:] — Ён [Наўмыснік] кажа, мала што, кажа, кравец нікому не казаў, што хаты сцураўся! Чорны. Песні гэтыя Продкі складалі калісьці, Бераглі, Не сцураліся, Не адракліся. Гілевіч. Усе .. сімпатыі [паэта] на баку трэцяга сына — «чараўніка», бо той не сцураўся свайго краю. Ярош. // Адмовіцца ад знаёмства, сувязі і пад. з кім‑н. блізкім, аб’явіць каго‑н. блізкага чужым. [Грубы мужчынскі голас:] — А ты [Таццяна Мікалаеўна] от выпішы сюды свайго мужыка — нябось, хутчэй ён жонкі сцураецца. Вітка. [Ціток:] — То Марыля ж можа цябе не сцуралася? Ты пробаваў з ёю гаварыць? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)