схаладне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. схаладне́ю схаладне́ем
2-я ас. схаладне́еш схаладне́еце
3-я ас. схаладне́е схаладне́юць
Прошлы час
м. схаладне́ў схаладне́лі
ж. схаладне́ла
н. схаладне́ла
Загадны лад
2-я ас. схаладне́й схаладне́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час схаладне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

схаладне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Азябнуць; змерзнуць. Схаладнець на марозным ветры. // Стаць халодным. Як снежная гурба, зямля схаладнела. Грачанікаў.

2. Адчуць холад пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Коля зірнуў уніз і на імгненне схаладнеў ад страху. Быкаў. Брала злосць на сябе, Лагацкі адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў. М. Стральцоў. / у безас. ужыв. Схаладнела ў грудзях.

3. перан. Стаць суровым, строгім. [Вораг] зрабіў страшны выраз твару, вочы яго нядобра схаладнелі, зрэнкі патанулі ў іх некуды ўглыб. Быкаў.

4. безас. Пахаладаць. Пад раніцу схаладнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і схаладнець. Рыбаковы сумленныя вочы Схаладзелі на міг, нібы лёд. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)