Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
схаладне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Азябнуць; змерзнуць. Схаладнець на марозным ветры.// Стаць халодным. Як снежная гурба, зямля схаладнела.Грачанікаў.
2. Адчуць холад пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Коля зірнуў уніз і на імгненне схаладнеў ад страху.Быкаў.Брала злосць на сябе, Лагацкі адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў.М. Стральцоў./убезас.ужыв.Схаладнела ў грудзях.
3.перан. Стаць суровым, строгім. [Вораг] зрабіў страшны выраз твару, вочы яго нядобра схаладнелі, зрэнкі патанулі ў іх некуды ўглыб.Быкаў.
4.безас. Пахаладаць. Пад раніцу схаладнела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схаладне́цьразм. fríeren*vi;
у мяне́ схаладне́лі ру́кі і но́гі ich hábe kálte Hände und Füße
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
схаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і схаладнець. Рыбаковы сумленныя вочы Схаладзелі на міг, нібы лёд.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)