сушы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Апарат, устаноўка для сушкі чаго-н.

С. для збожжа.

С. для бялізны.

2. Памяшканне, дзе сушаць, прасушваюць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сушы́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сушы́лка сушы́лкі
Р. сушы́лкі сушы́лак
Д. сушы́лцы сушы́лкам
В. сушы́лку сушы́лкі
Т. сушы́лкай
сушы́лкаю
сушы́лкамі
М. сушы́лцы сушы́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сушы́лка ж. суши́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Прыстасаванне, устаноўка для сушкі чаго‑н. Барабанная сушылка.

2. Памяшканне, дзе адбываецца сушка, прасушванне чаго‑н. Суконнае прадпрыемства ў Хомску Кобрынскага павета размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках: самы вялікі двухпавярховы дом — два цэхі.., яшчэ адзін мураваны дом. .. Астатнія, драўляныя памяшканні — [фарбавальня], сушылка, сталярная, слясарная і іншыя майстэрні. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́куум-сушы́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ва́куум-сушы́лка ва́куум-сушы́лкі
Р. ва́куум-сушы́лкі ва́куум-сушы́лак
Д. ва́куум-сушы́лцы ва́куум-сушы́лкам
В. ва́куум-сушы́лку ва́куум-сушы́лкі
Т. ва́куум-сушы́лкай
ва́куум-сушы́лкаю
ва́куум-сушы́лкамі
М. ва́куум-сушы́лцы ва́куум-сушы́лках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сушы́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Тое, што і сушылка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сушы́льня, ‑і, ж.

Тое, што і сушылка (у 2 знач.). У праходах паміж машынамі беглі рабочыя, .. пхалі перад сабою ў сушыльню вагончыкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае адносіны да цяпла (у 1 знач.), цеплаты (у 1 знач.). Цеплавая энергія. Цеплавое выпрамяненне. // Заснаваны на дзеянні цяпла, які дзейнічае з дапамогай цяпла. Цеплавы рухавік. Цеплавая электрастанцыя. Цеплавая сушылка.

•••

Цеплавы ўдар гл. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суши́лка с.-х.

1. (приспособление для сушки) сушы́лка, -кі ж.;

2. (помещение для сушки) су́шня, -ні ж., сушы́льня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сці́рта ’вялікі стог сена, саломы, снапоў’, ’куча прадметаў, пакладзеных адзін на адзін’ (ТСБМ, Шн., Варл.; карэліц., Янк. Мат.; Янк. 1, Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Сцяшк.), сцірт, сці́рта́, сці́рда ’тс’ (Сл. ПЗБ); сці́рда ’тс’ (Мат. Гом.), сцю́рта ’тс’ (Сл. Брэс.), скі́рта ’тс’ (Некр. і Байк., ЛА, 1), скі́рда́ ’тс’ (Шымк., Арх. Вяр., ЛА, 1, Сержп. Грам.), сты́рта ’тс’ (Кольб.), ’кубел’ (Мат. Гом.), ст.-бел. скирдъ (Лапін, Term. geogr.). Укр. ски́рта, сти́рта, рус. скирд, ски́рда, польск. sterta ’тс’. Балтызм, параўн. літ. stìrta ’стог сена’, лат. stir̃ta ’абарог, сушылка ў выглядзе страхі на слупах’; звязана з лат. stirpa ’абарог для яравога збожжа’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1047; Фрэнкель, 909–910; Міклашыч, 300; Фасмер, 3, 640; ЕСУМ, 5; Лаўчутэ, Балтизмы, 23; Непакупны, Связи, 176; Анікін, Опыт, 281). Варыянтнасць к і ц адпавядае мене і у балцкіх мовах (Векслер, Гіст., 228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)