су́шаніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. су́шаніца
Р. су́шаніцы
Д. су́шаніцы
В. су́шаніцу
Т. су́шаніцай
су́шаніцаю
М. су́шаніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́шаніца ж., бот. су́шеница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́шаніца, ‑ы, ж.

Лекавая расліна сямейства складанакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сушані́ца ’расліна Gnaphalium silvaticum L.’ (Сцяшк., Кіс.), сушні́ца ’тс’ (Кіс.), укр. дыял. суше́ница ’тс’, рус. сушени́ца ’тс’. Да сухі (гл.), параўн.: насушы́ла сушаніц на лякарства (Сцяшк.) і ўкр. сухоцвіт ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сушени́ца бот. су́шаніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́нчык, во́чніксушаніца лясная, Gnaphalium silvaticum L.’ (Кіс.). Няясна. Магчыма, ад вока, як рус. очанка ’Euphrasia’ (Фасмер, 3, 177), з першапачатковай формай вочнік, адкуль потым, як рэзультат метатэзы, вончык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухазе́лле ’нейкая расліна (?)’ (Я. Купала), ’цмін пясчаны, Helichrysum arenatum (L.) D. С.’ (гродз., Кіс.; Расл. св.). Магчыма, са спалучэння ⁺cyxo‑ (< *ѕuxъ, гл. сухі) і зелле (гл.), параўн. пустазелле (< + пусто‑зелье); значэнне ’сухі’ адпавядае знешнім фізічным якасцям расліны, параўн. іншыя назвы сухадо́лька, сухалёткі ’тс’ (Расл. св.), польск. suche zieleсушаніца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухо́тніксушаніца, Gnaphalium L.’ (Ласт., Кіс., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’кмен, Helichrysum L.’ (Расл. св., Сл. ПЗБ), сухо́тнік лесавы ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Ласт., Кіс.), сухо́тнік ’старасцень якава, Senecio jakobaea L.’ (Кіс.), ’агаткі, Antennaria dioica L.’ (паўн.-зах., ЛА, 1), сухо́тнык ’старасцень’ (Сл. Брэс.), сухо́тнік ’цыкорыя звычайная, Cichorium inthybus L.’ (Бейл.), сахо́тнік ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (Кіс.). Параўн. укр. сухі́тник ’расліна для лячэння ад сухотаў’, ’сушаніца, крынічнік і інш. расліны’, польск. suchotnik ’кмен’. Вытворныя ад сухота, сухоты (гл.) у розных значэннях, якія наклаліся адно на адно, параўн. амонім сухо́тнік ’хворы на сухоты’ (Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), у сувязі з чым спробы размежаваць назвы раслін лекавых і нялекавых (параўн. ЕСУМ, 5, 488) не пераконваюць. Параўн. сухоткі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплаві́чніксушаніца балотная (багнавая) Gnophalium ulginosum’ (Крывіч, 4, 1923). Утворана ад кораня лексемы плаў ’багна’ (Талстой, Геогр., 171 і наст.) пры дапамозе прэфікса о‑, які ўказваў на тое, што расліна гэта расце каля багны; суфікс сведчыць аб магчымасці прамежкавай формы тыпу *плавіца. Параўн. таксама поплавіца трава, якая расце ў вадзе’ (Талстой, Геогр., 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́гнік1 ’хвароба скуры, высыпка на твары (ад прастуды)’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., КЭС, Жд., 1, Шн., 1, Арх. ГУ; нараўл., Інстр. II, Сцяшк., Мат. Гом., Шатал.). Рус. о́гник, дыял. во́гнік, укр. во́гник ’тс’, польск. ognik ’чырвоны прышчычак, запаленне’, чэш. oheň ’тс’, серб.-харв. ógnjica ’хвароба’, балг., макед. о́гница ’гарачка, ліхаманка’. Да агонь (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546). Чэкман (SFPS, 13, 118 і наст.) звязвае таксама з *gniti, *gnojь, *ogniti ’быць у ліхаманкавым стане’. Аб сувязі з агнём гл. таксама Сержп., Пр., 199.

Во́гнік2сушаніца лясная, змеявік’ (Гарэц.). Да вогнік1, таму што парашком з лісця і кветак расліны прысыпаюць мокнучы лішай (Гарэнні, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)