суча́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. суча́сны суча́сная суча́снае суча́сныя
Р. суча́снага суча́снай
суча́снае
суча́снага суча́сных
Д. суча́снаму суча́снай суча́снаму суча́сным
В. суча́сны (неадуш.)
суча́снага (адуш.)
суча́сную суча́снае суча́сныя (неадуш.)
суча́сных (адуш.)
Т. суча́сным суча́снай
суча́снаю
суча́сным суча́снымі
М. суча́сным суча́снай суча́сным суча́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суча́сны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да адной эпохі з кім-н.

С. беларускі раман.

Сучасныя Якубу Коласу паэты.

2. Які мае адносіны да сённяшняга; цяперашні.

Сучаснае жыццё.

Сучасныя падзеі.

3. Які адпавядае патрабаванням свайго часу, не адсталы.

Сучасная тэхніка.

Сучасныя ідэі.

4. суча́снае, -ага, н. Падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час; цяперашні час.

Пра сучаснае можна многа гаварыць.

|| наз. суча́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суча́сны

1. совреме́нный;

~ная тэ́хніка — совреме́нная те́хника;

~ная літарату́ра — совреме́нная литерату́ра;

2. (теперешний) настоя́щий;

у с. мо́мант — в настоя́щий моме́нт, в настоя́щее вре́мя;

3. (относящийся к одному времени с кем-, чем-л.) совреме́нный;

~ныя Пу́шкіну падзе́і — совреме́нные Пу́шкину собы́тия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суча́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да сваёй эпохі. У сучаснай беларускай мове шмат службовых слоў для ўстанаўлення сувязей паміж членамі сказа. Цікоцкі. Для сучаснага чытача гэта ўжо ў значнай ступені мастацкі дакумент пачуццяў і спраў мінулых дзён. Гіст. бел. сав. літ. Раіса іграла мелодыі сучасных песень, а гэта было зразумела і проста. Шамякін.

2. Які знаходзіцца на ўзроўні свайго веку, адпавядае патрабаванням свайго часу. Дасягненні сучаснай навукі. Сучаснае абсталяванне. Сучасныя хуткасці. □ Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць. Самуйлёнак. Значыць, мы з табой адсталыя, Значыць, несучасныя: Месім гурбы не расталыя Напрадвесні ў лесе часта мы .. І зрываем на праталінах Сонтравы зеанкі зубчастыя... Гэта значыць: не адсталыя, Значыць, мы з табой сучасныя. Жычка. // Важны для цяперашняга моманту; выкліканы патрабаваннямі свайго часу; актуальны. Сучасная тэма.

3. Які адбываецца цяпер, у дадзены час; цяперашні. [Міколка:] — Сучаснае жыццё, яно ў нашых руках! Нікановіч. Сучаснымі крыніцамі жыўлення азёр з’яўляюцца дажджавыя, снегавыя, рачныя і грунтавыя воды. «Прырода Беларусі».

4. у знач. наз. суча́снае, ‑ага, н. Цяперашні час; падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час. Гадае той аб прышласці далёкай, Хто верыць у сучаснае душой. Глебка. [Якаў] расказаў мне пра ўсё сваё мінулае, а тое сучаснае, пра што будзе ісці гаворка далей, адбылося, як кажуць, на маіх вачах. Кулакоўскі.

•••

Сучаснае пяцібор’е гл. пяцібор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суча́сны ’адпаведны свайму часу; цяперашні’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Стан.). Параўн. укр. суча́сний, рус. совреме́нный, чэш. současný, славац. súčasný, славен. sodoben, серб.-харв. савремен, балг. съвре́мен, макед. современ ’тс’. Еўрапейская калька на базе лац. synchronus або грэч. σύγχρονος (Фасмер, 3, 706; ESSJ SG, 1, 241), гл. су- і час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мадэ́рн

сучасны, модны’

прыметнік, нескланяльны

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мадэ́рны, -ая, -ае.

Сённяшні, сучасны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадэ́рнавы і мадэрно́вы, -ая, -ае.

Сучасны і модны.

Мадэрнавыя танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суча́снасць, -і, ж.

1. гл. сучасны.

2. Сучасная эпоха, рэчаіснасць.

Адлюстраванне сучаснасці ў спектаклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. гл. узысці.

2. да чаго. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго-н.

Сучасны беларускі алфавіт узыходзіць да стараславянскай азбукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)