суха́рык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суха́рык суха́рыкі
Р. суха́рыка суха́рыкаў
Д. суха́рыку суха́рыкам
В. суха́рык суха́рыкі
Т. суха́рыкам суха́рыкамі
М. суха́рыку суха́рыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Суха́рык ’малы дзяцел’ (ПСл), сюды ж сухо́вік ’тс’ (там жа). Параўн. укр. сухлячо́к ’тс’. Вытворныя ад сухі (гл.), што звязана з малымі памерамі, гл. ЕСУМ, 5, 488.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́ршнік ’дзяцел’ (Мат. Гом.). Відаць, ад сухаве́рх ’дрэва з засохлым верхам’, сухаве́рхі ’які мае сухі верх (пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ), што да сухі і верх ’верхавіна’. Параўн. іншую назву сухарык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. пагрыз, ‑ла; зак., каго-што, чаго і без дап.

1. Згрызці, разгрызці ўсё, многае. А вавёрка, быццам на тое ліха, на наступны дзень пагрызла падэшвы на прыгожых маміных туфлях. Даніленка.

2. Грызучы, паесці чаго‑н. Неяк уранні .. стары спыніўся на павароце і сказаў: — Хай коні пагрызуць травы, а ты паслухай, Алекс, што было... Брыль. Язэпка пагрыз сухарык на хаду маладымі зубамі, і млосць прайшла. Якімовіч.

3. Грызці некаторы час. Пагрыз і пакінуў.

4. перан. Разм. Памучыць папрокамі, прыдзіркамі. [Тадора] даўно ўжо шукае якой-небудзь прычэпкі, каб пагрызці нявестку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суха́р ’высушаны кавалак хлеба, булкі’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом., Сцяц. Сл.), ’вельмі худы чалавек’ (полац., Нар. лекс.; слонім., ЖНС), сухаро́к ’падгарэлая бульбіна’ (Мат. Маг.), ’стрыжань дрэва, зеляніны’ (Мат. Гом.), суха́рка ’булачка з салодкага цеста’ (Сцяшк.), суха́рык ’коржык’ (Сл. Брэс., Сцяц. Сл., Вешт.), ’сухія вырасты па краях бохана’ (Вешт.), суха́рына ’вельмі худы чалавек’ (пруж., Сл. ПЗБ). Укр. суха́р ’сухая галінка’, суха́рик ’сухар, сухое месца і г. д.’, рус. суха́рь ’сухар’, польск. suchar ’сухар; сухастой’, чэш., славац. suchar ’сухар; сухая галінка’, серб.-харв. суха́рак ’сухая галінка’. Прасл. *sucharъ ’нешта сухое, напр., сухар, сухая галінка і г. д.’, дэрыват ад *suchъ з суф. ‑arъ; гл. Слаўскі, SP, 2, 21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)