сухару́кі, -ая, -ае.

Які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) у сувязі з атрафіяй мышцаў.

|| наз. сухару́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухару́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сухару́кі сухару́кая сухару́кае сухару́кія
Р. сухару́кага сухару́кай
сухару́кае
сухару́кага сухару́кіх
Д. сухару́каму сухару́кай сухару́каму сухару́кім
В. сухару́кі (неадуш.)
сухару́кага (адуш.)
сухару́кую сухару́кае сухару́кія (неадуш.)
сухару́кіх (адуш.)
Т. сухару́кім сухару́кай
сухару́каю
сухару́кім сухару́кімі
М. сухару́кім сухару́кай сухару́кім сухару́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сухару́кі разг. сухору́кий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухару́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) з-за атрафіі мышц. [Андрэй:] — А што ў мяне рука, дык вайну вініце. Яна вінавата, а не я. Маёй віны няма, што я цяпер сухарукі... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухору́кий разг. сухару́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суха...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сухі (у 1 знач.), які мае адносіны да сухасці (у 1 знач.), напр.: сухавей, сухалюбівы, сухаядзенне;

2) з сухім (у 3 знач.), у сухім выглядзе, напр.: сухапрасаваны, сухасалёны, сухафрукты;

3) з сухім (у 4 знач.), напр.: сухабокі, сухаверхі, сухарукі, сухастой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Агульны, сумесны. Дзень выходзіць з-за зямлі, Яснавокі і румяны .. Разлівае ззянне-смех Для супольнае карысці. Колас. Людзі ў згодзе супольнай На дарогі, сцяжыны Выйшлі з песняю вольнай, Дзень сустрэлі зажынак. Калачынскі.

2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім‑н. [Камандзір:] — Збяромся мы. .. і абмяркоўваем якую-небудзь супольную баявую аперацыю. Брыль. Мы ўспамінаем наша першае супольнае падарожжа. Лужанін. Ёсць хлеб і тавар, Станкі і машыны Для працы супольнай. Калачынскі.

3. Які належыць усім або некалькім, аб’ядноўвае ўсіх, некалькіх. Супольная маёмасць. □ Вось чаму кожны лічыць за высокі гонар атрымаць акрайчык караваю і тым самым далучыцца да супольнага скарбу. Усікаў. Колькі нявыпітай брагі У нас за супольным сталом! Танк.

4. Аднолькавы з кім‑н., уласцівы каму‑н. адначасова з іншымі. Супольныя інтарэсы. / у знач. наз. супо́льнае, ‑ага, н. Галава і Сухарукі мелі шмат супольнага ў сваіх характарах: абодва палохаліся пісаных паперак і бліскучых гузікаў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)