сухамя́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (разм.).
Сухая яда без гарачай і вадкай стравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сухамя́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
сухамя́тка |
| Р. |
сухамя́ткі |
| Д. |
сухамя́тцы |
| В. |
сухамя́тку |
| Т. |
сухамя́ткай сухамя́ткаю |
| М. |
сухамя́тцы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сухамя́тка ж., разг. сухомя́тка, сухояде́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сухамя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Сухая яда без чаго‑н. гарачага або вадкага. На другі і трэці дзень — адна сухамятка. Што знойдзе Валодзька сам у буфеце, тое і з’есць. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухомя́тка разг. сухамя́тка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сухо́ўрыца ’сухая ежа, сухамятка’ (Нас.), ’калі сохнуць ад духоўнага недамагання’ (Варл.). Параўн. укр. дыял. сухі́вря ’сухамятка’, рус. дыял. сухо́вря, сухо́врица ’сухая, посная ежа; сухамятка’. Складанае слова, у аснове якога сухі (гл.) і дзеяслоў *vьrěti ’кіпець’ (Фасмер, 3, 813; ЕСУМ, 5, 487), параўн. урэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухаме́цце ’сухамятка’ (Касп.), сухамя́ціца ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. сухам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сухае́жка, сухое́жка ’сухамятка’ (ТС). Да сухі (гл.) і ежа ’яда’, параўн. сухая ежа (яда) ’тс’ (Некр. і Байк.); самастойнае ўтварэнне, параўн. рус. сухоядение ’тс’, балг. сухоя́жбина ’тс’, макед. сувојадење ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухе́дні мн. л., ’сухамятка; пост’ (Нас.). З польск. suchedni ’трохдзённы квартальны пост’, suche dni ’тс’, ’квартал’, адносна якіх гл. Брукнер, 524. У сваю чаргу, польскі выраз лічыцца запазычаннем са ст.-чэш. suché dni, suchédni ’тс’ у часы хрысціянізацыі Польшчы (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348), сюды ж в.-луж. suche dny ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)