сутэнёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (пагард.).

Чалавек, які займаецца арганізацыяй прастытуцыі і атрымлівае ад гэтага даход.

|| прым. сутэнёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутэнё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сутэнё́р сутэнё́ры
Р. сутэнё́ра сутэнё́раў
Д. сутэнё́ру сутэнё́рам
В. сутэнё́ра сутэнё́раў
Т. сутэнё́рам сутэнё́рамі
М. сутэнё́ру сутэнё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сутэнёр м. сутенёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сутэнёр, ‑а, м.

Чалавек з дэкласаванага асяроддзя, які жыве на сродкі сваёй палюбоўніцы-прастытуткі.

[Фр. souteneur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сутенёр сутэнёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)