суто́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
суто́нне |
| Р. |
суто́ння |
| Д. |
суто́нню |
| В. |
суто́нне |
| Т. |
суто́ннем |
| М. |
суто́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
суто́нне, -я, н. (разм.).
Час пасля захаду сонца перад надыходам ночы, а таксама паўзмрок перад світаннем; паўзмрок у слаба асветленым месцы, памяшканні.
За акном згушчаецца с.
|| прым. суто́нневы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суто́нне ср., мн. нет, обл. су́мерки ед. нет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суто́нне, ‑я, н.
Абл. Паўзмрок паміж захадам сонца і надыходам ночы, а таксама паўзмрок перад світаннем. Згушчаецца за акном вячэрняе сутонне. Навуменка. Сіні ў перадранішнім сутонні .. [снег] аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною. Сачанка. // Паўзмрок у слаба асветленым месцы, памяшканні. Будынкі патанаюць у зялёным сутонні дрэў. Дуброўскі. Я вынесла дарунак роднай У сутонне свежае сяней. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Суто́нне ’паўзмрок паміж заходам сонца і надыходам ночы, а таксама перад світаннем’ (ТСБМ, Сцяшк.), суто́нак ’тс’ (Сцяшк.), суто́нець, суто́ньваць ’змяркацца’ (ТСБМ), сутуня́цца ’тс’ (Сцяшк.), суто́нівацца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сутаня́цца ’тс’ (Жд. 1), сутуні́ты (Сл. Брэс.), сутыня́ты (стол., Нар. лекс.), сутэня́ті ’тс’ (пін., З нар. сл.), сутоні́цца ’тс’ (пух., З нар. сл.), сутуні́ты ’пачынаць світаць’ (драг., З нар. сл.), суты́ніть ’тс’ (пін., З нар. сл.). Укр. су́тінь, су́тінок ’змрок’, сутоня́е ’змяркаецца’, серб.-харв. су́тон ’змярканне, змрок’, усу́тонити ’змеркнуцца’. Усх.-слав.-серб.-харв. ізалекса (Талстой, Лексика Пол., 18). Дэрыват ад прасл. *(sъ)tęti sę, *(sъ)tinati ’сцягваць, згушчаць’; рэканструююцца прасл. *sǫtonъ, *sǫtonьje, *sǫtoniti sę (Мяркулава, Этимология–1975, 56–57; Казлова, Регионализмы, 5; Запрудскі, дыс., 35; Борысь, Etymologie, 263; ЕСУМ, 5, 485), гл. сцяць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сунажа́ць, суножа́ць ’світаць; цямнець’ (ТС). Няясна. Да *суно́зіць, параўн. суноза (гл.), г. зн. ’злучаць (ноч і дзень)’? Аб сумяшчэнні значэнняў ’світаць’ і ’цямнець’ параўн. сутонне, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
меркава́нне, ‑я, н.
1. Думка, погляд. Відаць, думка была слушная, бо таварышы падтрымалі меркаванне радыста. Шыцік. — Чалавек як прывыкне да дамашняй стравы, дык яго хоць у рэстараны завядзі — не наесца, — выказаў сваё меркаванне Казлюк. Няхай. // Вынік роздуму. Вера Антонаўка коратка пазнаёміла выпускніцу з двума меркаваннямі камісіі. Васілевіч.
2. Разлік, дапушчэнне. Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне. Колас. Партызаны выказвалі свае меркаванні пра тое, што магло здарыцца з Мікалаем Мікалаевічам. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сентымента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сентыменталізму (у 1 знач.). Сентыментальны раман. □ У «Мёртвых душах» парадзіруецца таксама карамзінскі сентыментальны стыль. «Полымя».
2. Залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліцца. Сентыментальны чалавек. □ Няшчасце з Лёдзяй зрабіла Міхала трохі сентыментальным. Карпаў. // Уласцівы залішне чулліваму чалавеку. [Максім:] — Ну і дурань жа ты, Андрэй. Адкуль у цябе такая сентыментальная схільнасць да самабічавання. Машара. Мяккае сутонне і густая пахучая цеплыня парку неяк абязвольвалі Веру, скіроўвалі думкі на сентыментальны лад. Асіпенка. // Прасякнуты залішняй чуллівасцю; прытарна-саладжавы. Сентыментальная гісторыя. Сентыментальная сцэна.
[Фр. sentimental.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемра, цемната, цямнота, цемень, цем, цемрадзь, цьма, морак, змрок, змрочнасць; поцемкі, прыцемкі, суцемкі (мн.); цемрыва, цемрань, цемрыня, цямрыца, цямрэча (разм.); мрок, памрока, сутонне, суценне, сутонь (абл.); чарната (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)