Суто́н ’тонкі лядок на вадзе’ (ПСл, ТС), суто́нь, суто́н ’тс’ (ТС), суто́н, сыто́н ’шарош’ (люб., мазыр., ЛА, 2), укр. палес. сутуон ’тонкі лёд на рэчцы ў час асенніх замаразкаў’. Суадносіцца з прасл. *sъtęti sę ’замерзнуць, ператварыцца ў лёд’: вада сцялася на рацэ; больш шырокае значэнне ’згусціцца, сціснуцца’ (Мяркулава, Этимология–1975, 56; Казлова, Регионализмы, 5) тлумачыць і наступнае слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стуня́ць ‘сцямнець’ (Сцяшк. Сл.). Гл. сутуняць, сутон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суці́нкі ’змрок, прыцемак’ (Нар. Гом.). Гл. сутон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стон, стонь ‘утварэнне лядовага покрыва на паверхні вады’ (ганц., Сл. ПЗБ), стін ‘тонкая ледзяная скарынка’ (Сл. Брэс.). Гл. сутон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць л у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус. наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ноч ’ноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніч, рус. ночь, польск., чэш., славац., н.-луж. noc, в.-луж. nóc, славен. nóč, серб.-харв. но̑ћ, макед. ноќ, балг. нощ. Прасл. *noktь, роднаснае літ. naktis, лат. nakts, ст.-прус. naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд. nák, náktis ’ночы’, лац. nox, noctis (він. скл.), грэч. νύξ ’ноч’, гоц. nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац. nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суто́нне ’паўзмрок паміж заходам сонца і надыходам ночы, а таксама перад світаннем’ (ТСБМ, Сцяшк.), суто́нак ’тс’ (Сцяшк.), суто́нець, суто́ньваць ’змяркацца’ (ТСБМ), сутуня́цца ’тс’ (Сцяшк.), суто́нівацца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сутаня́цца ’тс’ (Жд. 1), сутуні́ты (Сл. Брэс.), сутыня́ты (стол., Нар. лекс.), сутэня́ті ’тс’ (пін., З нар. сл.), сутоні́цца ’тс’ (пух., З нар. сл.), сутуні́ты ’пачынаць світаць’ (драг., З нар. сл.), суты́ніть ’тс’ (пін., З нар. сл.). Укр. су́тінь, су́тінок ’змрок’, сутоня́е ’змяркаецца’, серб.-харв. су́тон ’змярканне, змрок’, усу́тонити ’змеркнуцца’. Усх.-слав.-серб.-харв. ізалекса (Талстой, Лексика Пол., 18). Дэрыват ад прасл. *(sъ)tęti sę, *(sъ)tinati ’сцягваць, згушчаць’; рэканструююцца прасл. *sǫtonъ, *sǫtonьje, *sǫtoniti sę (Мяркулава, Этимология–1975, 56–57; Казлова, Регионализмы, 5; Запрудскі, дыс., 35; Борысь, Etymologie, 263; ЕСУМ, 5, 485), гл. сцяць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)