сусо́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сусо́лка сусо́лкі
Р. сусо́лкі сусо́лак
Д. сусо́лцы сусо́лкам
В. сусо́лку сусо́лкі
Т. сусо́лкай
сусо́лкаю
сусо́лкамі
М. сусо́лцы сусо́лках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сусо́лка ’соска’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Растарг.; глыб., Сл. ПЗБ), ’лядзяш’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк., Шатал.; брагін., З нар. сл.), ’дзіця, якое ссе палец’ (брагін., Шатал.), ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (віц., ЛА, 5), сусу́лькі ’ледзяшы’ (смарг., Сл. ПЗБ). Укр. сусі́лка ’лядзяш’, рус. сусо́ла ’неахайніца’, сусо́ля ’той, хто сусліць’, сусо́лить. Да сусліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рассусо́льваць ’доўга разважаць, гаварыць, траціць час на размовы’, ’расцягваць, доўга рабіць’ (ТСБМ), рассусу́ліваць ’гаварыць не па справе’ (Бяльк.); сюды ж рассусу́ліць ’зразумець, утаміць’ (жлоб., Жыв. сл.). Гл. таксама рассасуліваць, рассасу́ля Да су́сла, сусо́лка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супэ́ль ’сопель, смаркач’, ’лядзяш’ (Клім.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.). Паводле Горбача (там жа, 8), суадносіцца з польск. дыял. sąpel ’лядзяш’; параўн. таксама польск. sopel, дыял. sumpel, supelсусолка, замёрзлая сцякаючая вадкасць’ (гл. соплі), семантычна далёкае (з метафарычным пераносам) польск. supeł ’вузлік’, гл. супо́л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́сла ’брага на выраб піва і квасу’, ’сок адціснутага вінаграду’ (ТСБМ), ’самаробная соска з жаванага з цукрам хлеба, загорнутага ў анучку’, ’папяроса-самакрутка’ (Кал.), ’соска з перажаванага хлеба’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’лядзяш; засохлыя соплі’ (Нас.), ’лядзяк’, ’соска з хлебнага мякішу’, ’зблытаны лён’ (ТС), сусла́, сусо́лка ’соска з засалоджанага хлебнага мякішу’ (Варл.), су́сла (су́сло) ’чалавек, які жыве за чужы кошт; п’яніца, які п’е толькі чужую гарэлку’ (Мядзв.), ’брага’, ’вялы флегматычны чалавек’ (Растарг.), су́слачка ’камяк чаго-небудзь, сціснуты ў руцэ’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́сліць ’мазаць супонямі або нечым тлустым’ (там жа). Параўн. укр. су́сло ’брага’ (< рус., ЕСУМ, 5, 483), рус. су́сло ’тс’. Несумненна, звязана з ссаць, гл. Паводле Трубачова (Труды, 1, 669), з *sut‑slo (< *sъpǫ, *suti ’сыпаць, ліць’) як *čit‑slo, *vez‑slo, *maz‑slo. Гл. таксама Фасмер, 3, 810 (сумняваецца ў этымалогіі, якую прапанаваў яшчэ Жалтоў, ФЗ, 1876, 1, 51). Улічыўшы шырокае распаўсюджанне ў народнай мове, не можа разглядацца як запазычанне, да чаго схіляецца Фасмер (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)