су́піць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. су́плю су́пім
2-я ас. су́піш су́піце
3-я ас. су́піць су́пяць
Прошлы час
м. су́піў су́пілі
ж. су́піла
н. су́піла
Загадны лад
2-я ас. су́п су́пце
Дзеепрыслоўе
цяп. час су́пячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́піць несов., разг. су́пить, насу́пливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак., што.

Разм. Хмурыць (бровы). Змітро падае мне гармонь, супіць бровы: — Ты, музыкант, марш дамоў! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́піць ’хмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр. су́пити, рус. су́пить ’хмурыць’, польск. sępić ’тс’, чэш. posupný ’хмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв. sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насу́па ’пануры, злосны чалавек’ (Марц., Бяльк.), насупава́ты ’няветлівы, змрочны чалавек’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), насупя́чыцца ’нахмурыцца’ (ТС), насу́піцца ’пакрыўдзіцца да слёз’ (Юрч. Сін.), ’нахмурыцца; натапырыцца’ (Сл. ПЗБ, ТС, Пятк. 2), ст.-бел. насупиласѧ кожа на лици (XVI ст., Карскі 2-3, 283), укр. насу́питися ’нахмурыцца’, насу́пуватий ’які мае суровы выгляд’, рус. насу́питься ’нахмурыцца’. Да су́піць ’хмурыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурмі́ла ’нязграбны і суровы, непамяркоўны чалавек’ (Янк. 3.), ’тоўсты вялікі мужык’ (пух., ЭШ), ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.), сурмі́ло ’непрыветлівы, змрочны, павольны чалавек’ (ТС). Магчыма, да сурма2; аб суф. ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107. Параўн., аднак, сурмі́цца ’хмурыцца’ (Гарэц. 1), укр. дыял. сурма́чити ’хмурыць, супіць’, якое тлумачыцца як вынік метатэзы з *сумрачити ’хмурыць’ (ЕСУМ, 5, 480), гл. сумрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суп1 ’вадкая страва-адвар (з мяса, рыбы і пад.) з дабаўленнем гародніны, круп і пад.’ (ТСБМ, Сцяшк.; шальч., Сл. ПЗБ), ’булён’ (мёрск., Сл. ПЗБ), ’крупнік, крупеня’ (Бяльк.), су́пік памянш. (свісл., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. суп ’тс’, дзе з франц. soupe ’суп’ (адкуль таксама англ. soup, гал. sоер, ням. Suppe ’тс’), што з гала.-раманск. suppa, якое, як мяркуюць, узыходзіць да германскіх моў, параўн. гоц. supôn ’прыпраўляць спецыямі’; гл. Фасмер, 3, 804.

*Суп2 ’каршун’, толькі ст.-бел. супъ, семпъ, сепъ ’сцярвятнік’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца з 1518 г.; запазычанне са ст.-польск. sęp ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143); але параўн. ц.-слав. сѫпъ ’тс’, адкуль магло быць запазычана ст.-бел. супъ. Укр., рус. суп, польск. sęp, в.-луж., н.-луж. sup, чэш., славац. sup, серб.-харв. су̑п ’тс’, балг. суп ’птушка Vulvur fulvus’. Прасл. *sǫpъ ’каршун’. Слова няяснага паходжання. Паводле Голуба–Копечнага (361), гэта варыянт з насавым галосным да *sop‑ (гл. сапці). Гл. Фасмер, 3, 804; Шустар-Шэўц, 1378–1379; Борысь, 542. Магчыма сувязь з насуплены, супіць (гл.) — з-за «насупленага» выгляду птушкі (Антропаў, Назв. птиц, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)