супярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каму. Пярэчыць, не згаджаючыся з кім-н.

С. бацьку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасці.

Паказанні сведак супярэчылі адно аднаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супярэ́чыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. супярэ́чу супярэ́чым
2-я ас. супярэ́чыш супярэ́чыце
3-я ас. супярэ́чыць супярэ́чаць
Прошлы час
м. супярэ́чыў супярэ́чылі
ж. супярэ́чыла
н. супярэ́чыла
Загадны лад
2-я ас. супярэ́ч супярэ́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час супярэ́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супярэ́чыць несов., в разн. знач. противоре́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Пярэчыць, не згаджаючыся з кім‑н. Раніцай .. [Пятро] папрасіўся ў памочнікі. Хлопцы не супярэчылі — няхай ідзе. Новікаў. Вася Цыганок не супярэчыў, калі яму .. сказалі, што яго чарга ісці на варту. Шчарбатаў.

2. Не адпавядаць, мець у сабе супярэчнасць. Уведзенае перакладчыкам слова «У хмызняках» не супярэчыць унутранай логіцы арыгінала: карціна балотнай мясціны асацыіруецца з хмызнякамі. Палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супярэ́чыць ’не згаджацца, працівіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Бяльк.), суперэ́чыць ’ставіцца адмоўна’ (ТС). Да пярэчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

антыгістары́чны, -ая, -ае.

Які супярэчыць гісторыі, прынцыпам гістарызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беззако́нны, -ая, -ае.

Які супярэчыць закону, законнасці.

Беззаконныя дзеянні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супярэ́чны, -ая, -ае.

Які супярэчыць чаму-н.

Супярэчныя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

процізако́нны, -ая, -ае.

Які супярэчыць закону.

Процізаконная дзейнасць.

|| наз. процізако́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьзако́нны, -ая, -ае.

Які супярэчыць закону.

С. ўчынак.

|| наз. супрацьзако́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)