супраці́віцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. супраці́ўлюся супраці́вімся
2-я ас. супраці́вішся супраці́віцеся
3-я ас. супраці́віцца супраці́вяцца
Прошлы час
м. супраці́віўся супраці́віліся
ж. супраці́вілася
н. супраці́вілася
Загадны лад
2-я ас. супраці́ўся супраці́ўцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час супраці́вячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Супраціў ’процідзеянне, змаганне’ (PC, 1999, 2, 83). Адваротны дэрыват ад супраціўленне ’тс’, да супрацівіцца ’пярэчыць, працівіцца’, гл. супраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)