супо́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. супо́льнік супо́льнікі
Р. супо́льніка супо́льнікаў
Д. супо́льніку супо́льнікам
В. супо́льніка супо́льнікаў
Т. супо́льнікам супо́льнікамі
М. супо́льніку супо́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

супо́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Таварыш па сумеснай дзейнасці, паплечнік, аднадумец; кампаньён.

2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супо́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супо́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́льнік м.

1. соо́бщник; соуча́стник, компаньо́н;

2. единомы́шленник, сподви́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супо́льнік, ‑а, м.

1. Таварыш па сумеснай дзейнасці; паплечнік, аднадумец. [Андрэй:] — Якая ў яго душа? Ці будзе .. [Нікадзім] супольнікам і памочнікам у цяжкую часіну? М. Ткачоў. [Рыгор] быў маўклівы і як быццам нелюдзімы, але я адразу адгадаў у ім супольніка па думках. Краўчанка.

2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх‑н. непрыгожых справах, злачынстве. На другім возе .. сядзіць разам з бацькам яго .. прыяцель, супольнік ва ўсіх шкодах, Хведзька. Мележ. [Антон:] — Але навошта ж Вукаты ўтоіў жыта? Сабе? Дык людзі малоцяць, усё ведаюць, нікуды не сплавіш. Ці, можа, яны тут усе супольнікі, у адным хаўрусе? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супо́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да супольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сотова́рищ тава́рыш, -ша м. (па чым-н.), супо́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

единомы́шленник

1. аднаду́мец, -мца м., аднамы́снік, -ка м.;

2. (сообщник) супо́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соо́бщник саўдзе́льнік, -ка м., супо́льнік, -ка м., удзе́льнік, -ка м.; уст. хаўру́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пособник неодобр. памага́ты, -тага м.; (сообщник) супо́льнік, -ка м.; (соучастник) саўдзе́льнік, -ка м.; хаўру́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удзельнік, саўдзельнік, супольнік, член, партнёр

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)