супастаўле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. супастаўле́нне супастаўле́нні
Р. супастаўле́ння супастаўле́нняў
Д. супастаўле́нню супастаўле́нням
В. супастаўле́нне супастаўле́нні
Т. супастаўле́ннем супастаўле́ннямі
М. супастаўле́нні супастаўле́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супастаўле́нне ср. сопоставле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супастаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. супастаўляць — супаставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., каго-што.

Параўноўваючы, суаднесці адзін з адным для атрымання якога-н. вываду.

С. паказанні сведак.

|| незак. супастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. супастаўле́нне, -я, н.

|| прым. супастаўля́льны, -ая, -ае.

С. метад даследавання.

С. аналіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сопоставле́ние супастаўле́нне, -ння ср., параўна́нне, -ння ср., параўно́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супастаўля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што можа быць супастаўлены з іншым (іншымі). Супастаўляльныя даныя.

2. Які грунтуецца на супастаўленні; які мае ў сабе супастаўленне. Супастаўляльнае вывучэнне моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэксталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэксталогіі. Тэксталагічнае вывучэнне твораў Якуба Коласа. □ Важныя ўдакладненні .. дае тэксталагічнае супастаўленне «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» паводле ўсіх вядомых спісаў. Чамярыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэматы́зм, ‑у, м.

Спец. Супастаўленне тэм, якое прымяняецца ў пабудове музычнага твора і пры яго аналізе. У творчасці Я. Цікоцкага лірычны тэматызм амаль заўсёды шырокі, спакойны, адзначаны жыццёвай актыўнасцю, светлым характарам. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагля́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нагляднага. Мастацкая дэталь у творах Я. Брыля надае нагляднасць апісанням. Бугаёў.

2. Метад навучання, заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Супастаўленне і параўнанне — гэта своеасаблівы прыём нагляднасці [на ўроках]. Самцэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэмінісцэ́нцыя, ‑і, ж.

1. Няясныя ўспаміны; з’ява, якая наводзіць на ўспаміны, на супастаўленне з чым‑н.

2. Адбітак уплыву чыёй‑н. творчасці ў літаратурным, музычным і пад. творы. Ніхто з даследчыкаў спецыяльна пакуль што не вылучаў у самой тканіне паэзіі Багдановіча вобразаў, матываў, нават рэмінісцэнцый з паасобных фетаўскіх вершаў. Лойка.

[Ад лац. reminiscentia — успаміны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)