сумле́ннасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. сумле́ннасць
Р. сумле́ннасці
Д. сумле́ннасці
В. сумле́ннасць
Т. сумле́ннасцю
М. сумле́ннасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сумле́ннасць ж. че́стность, добросо́вестность, со́вестливость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумле́ннасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць сумленнага. Сумленнасць намераў.

2. Сумленныя паводзіны, сумленныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Жыццё ж людзей ідзе ў працы, у клопатах аб лепшым, якое не прыходзіць само, а заваёўваецца сумленнасцю чалавека, яго працай. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумле́нны, -ая, -ае.

1. Які валодае высокімі маральнымі якасцямі, пачуццём адказнасці перад іншымі.

С. працаўнік.

2. Бездакорны ва ўсіх адносінах.

Сумленнае імя.

|| наз. сумле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

че́стность сумле́ннасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́вестливость сумле́ннасць, -ці ж.; сарамлі́васць, -ці ж., сарамя́жлівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да абману. Абманны рух. □ На прасторах неўгамоннага жыцця разбівалася аб Вашу [Горкага] непахіснасць, аб Вашу ясназорную сумленнасць усё абманнае, усё нікчэмнае. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чистопло́тность

1. аха́йнасць, -ці ж.;

2. перен. чысціня́, -ні́ ж.; сумле́ннасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несумле́нны, ‑ая, ‑ае.

Які страціў сумленнасць, які ідзе на непрыстойныя ўчынкі. Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю ды асцярожнасцю, мог свае рукі пагрэць. Васілевіч. // Які выяўляе адсутнасць сумленнасці. Працоўны чалавек ніколі не спакушаўся багаццем, нажытым несумленным шляхам. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Зрабіць некалькі рухаў; пашавяліцца. Усе трое сядзелі хвіліну нерухома, баючыся дыхнуць, не тое што паварушыцца. Шашкоў. Старшыня рэўкома папярэдзіў: без яго каманды ніхто не мае права нават паварушыцца. Грахоўскі.

2. перан. Заняцца чым‑н., праявіць актыўнасць у чым‑н. [Шыковіч:] — Дык што ж, па-твойму, пакінуць .. [Савіча] ворагам? Не паварушыцца, каб даказаць яго сумленнасць, рэабілітаваць яшчэ адно добрае імя, як рэабілітаваны імёны тысяч ні ў чым не вінаватых людзей. Шамякін. Тады толькі паварушыўся стараста і вызваліў з балота а. Мадэста. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)