сума́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Які з’яўляецца сумай чаго-н., атрыманы ў выніку складання.

Сумарныя паказчыкі.

2. перан. Абагульнены, неканкрэтызаваны агляд падзей.

|| наз. сума́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сума́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сума́рны сума́рная сума́рнае сума́рныя
Р. сума́рнага сума́рнай
сума́рнае
сума́рнага сума́рных
Д. сума́рнаму сума́рнай сума́рнаму сума́рным
В. сума́рны (неадуш.)
сума́рнага (адуш.)
сума́рную сума́рнае сума́рныя (неадуш.)
сума́рных (адуш.)
Т. сума́рным сума́рнай
сума́рнаю
сума́рным сума́рнымі
М. сума́рным сума́рнай сума́рным сума́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сума́рны в разн. знач. сумма́рный;

~ныя пака́зчыкі — сумма́рные показа́тели;

~ныя вы́вады — сумма́рные вы́воды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сума́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які з’яўляецца сумай чаго‑н., атрыманы ў выніку складання. Сумарная прадукцыя трэстаў. Сумарная магутнасць электрастанцый вобласці.

2. Не канкрэтызаваны, абагульнены. Сумарнае апісанне фактаў.

[Ад лац. summarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумма́рный сума́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)